Дамавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Domovoi.jpg

Дамавік (Дамавы, Дамавой, Хатнік, Гаспадар, Падпечнік, Хоплік) — у славянскіх народаў хатні дух, міфалагічны гаспадар і заступнік хаты, які забяспечвае нармальнае жыццё сям'і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць.

Забабоны[правіць | правіць зыходнік]

На працягу года было некалькі дзён, калі дамавіку неабходна было выказаць свае адносіны да яго. Часцей за ўсё гэта былі гасцінцы — кілішак віна, луста хлеба, кавалак сала і што-небудзь з салодкага. Іх пакідалі на стале на ноч, каб дамавік пачаставаўся. Казалі, што апоўначы дамавік абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і прыме ежу. І тады раніцай можна будзе заўважыць сляды яго сняданка і адчуць, як зменіцца атмасфера ў хаце.

Пакідаючы ежу дамавіку, абавязкова прыгаворвалі прыблізна так: «Гаспадар-бацюхна, захавай маю хацінку і маю скацінку»; «Гаспадурушка, батухна, хлеб-соль прымі, скацінку вадзі»; «Дамавішка-дзядуля, усіх паі, кармі авечушак, наладжвай лад, глядзі гладка і сцялі мякка».

Калі гаспадыня забывала пакінуць дамавіку прысмакі, той мог пакрыўдзіцца і перастаць дапамагаць гаспадарам хаты, і тады ўсё пойдзе наперакос: знікне жаданне працаваць, пахіснецца гаспадарка, апануюць хваробы і нястачы.

Нашымі продкамі дамавік звычайна ўспрымаўся як ашчадны, клапатлівы гаспадар, які ва ўсім дапамагае праца-здольнай і дружнай сям'і.

Тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не клапаціўся аб чысціні і парадку, ленаваўся, ён пужаў, па-свойму шкодзіў, імкнуўся чамусьці навучыць гаспадароў такім чынам.

Пры пераездзе ў новую хату дамавіка запрашалі з сабой: «Дамавік, дамавік, не заставайся тут, а ідзі з нашай сям'ёй».

Дамавік, які жыў у згодзе з гаспадарамі, абавязкова папярэджваў аб надыходзячай бядзе ці нястачы. Той, хто пачуе гэтыя перасцярогі, здолее перамагчы непрыемныя падзеі.

З пакалення ў пакаленне перадаваліся пэўныя забароны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, моцна не размаўлялі, каб лішні раз не «турбаваць» дамавіка; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх долу з грукатам; жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хустай валасамі.

Пра дамавіка, яго гарэзы і жарты, пра тое, як ён выглядае і калі з'яўляецца ў сем'ях, асабліва шмат распавядалі ў тыя дні, калі па традыцыі яго неабходна было ўлагоджваць. Адным з такіх дзён з'яўляецца 10 лютага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]