Дамастрой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамастрой
Аўтар мерк. Сільвестр[d]
Мова арыгінала руская
Андрэй Рабушкін. Купецкая сям’я XVII стагоддзя

Дамастрой — рускі літаратурны помнік XVI стагоддзя. Уяўляе сабою дбайна распрацаваны збор правіл грамадскіх, рэлігійных і асабліва сямейна-бытавых паводзін. Мяркуюць, што «Дамастрой» узнік у XV стагоддзі ў асяродзі багатага наўгародскага баярства і купецтва. Аўтар яго карыстаўся літаратурнымі крыніцамі ў выглядзе зборнікаў «слоў» і павучанняў («Ізмарагд», «Залатавуст», «Златы ланцуг» і інш.). «Дамастрой» служыў рускаму грамадству маральным кодэксам. У сярэдзіне XVI ст. перапрацаваны набліжаным маладога цара Івана IV Васільевіча пратапопам Сільвестрам, які завершыў выкладанне «Дамастрою» пасланнем да свайго сына Анфіма. Утрымоўвае каштоўныя звесткі аб сацыяльным укладзе ў Рускай дзяржаве, дае падрабязнае апісанне паўсядзённага жыцця радавітага баярства і купецтва з мноствам бытавых падрабязнасцяў. Напісаны ў большай сваёй частцы жывой мовай, месцамі ўпрыгожаны прыказкамі і прымаўкамі.

Зноскі