Дама з гарнастаем
|
|
|
| Леанарда да Вінчы | |
| Дама з гарнастаем, 1489–1490 гг. | |
| Dama con l'ermellino | |
| Дрэва, алей. 54×40 см | |
| Музей Чартарыйскіх, Кракаў |
«Дама з гарнастаем» (іт. Dama con l'ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы. На думку многіх даследчыкаў, гэта партрэт Чычыліі Галерані — палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны.
Разам з «Монай Лізай», «Партрэт Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.
Змест |
Верагодная мадэль партрэта[правіць]
Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага Чычылія Галерані[1] . Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда - «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага - Лукрэцыю Крывелі.
Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як малюнка Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «ад гэтага славутага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чычыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў Мілане. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць "Святая Цэцылія", якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чычыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чычыліі, які знаходзіцца ў сям'і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы».
Гарнастай[правіць]
Разварот мадэлі падкрэсліваецца звярком, традыцыйна званым гарнастаем. Яго прысутнасць на карціне тлумачаць некалькі версій:
- Грэчаская назва гарнастая - стар.-грэч. γαλῆ (Галі) - этымалагічна звязана з прозвішчам Галерані. У той час падобная гульня слоў была папулярная ў свецкіх колах Італіі.
- За свой белы мех гарнастай лічыўся сімвалам чысціні і цноты. Пра гэта Леанарда ведаў: існуе створаны ім малюнак Allegory of the Ermine (Музей Фіцуільяма, Кембрыдж), дзе намаляваная сцэна, у якой гарнастай аддае перавагу быць злоўленым паляўнічым, чым выпацкаць белую скурку. Ён мог падкрэсліваць адпаведнасць палюбоўніцы герцага афіцыйнай прыдворнай маралі: жанчына павінна быць з аднаго боку цнатлівай, з другога - быць выдатнай каханкай. Гэта значыць, нягледзячы на тое, што яна не была ў шлюбе, гэта не было плямай на яе рэпутацыі.
- Адзін навуковец выказаў здагадку, што Чычылія, напэўна, была цяжарная ў момант напісання партрэта, і гарнастай не толькі выконвае кампазіцыйную функцыю, прыкрываючы жывот, але і пазначае, што байструк не з'яўляецца ганьбай.
- З іншага боку, гарнастай мог адносіцца да Ладавіка Сфорца, бо ён быў членам Ордэна гарнастая (L'Ordre de l'Hermine; Ordine dell'Ermellino) Фердынанда I Неапалітанскага з 1488 года і ўключыў яго малюнак у сваю персанальную эмблему (У літаратуры сустракаецца згадка, што гарнастай быў эмблемай роду Сфорца; гэта не так, эмблемай быў змей-бісцыён).
- Анатамічна вельмі дакладная выява звярка і яго лапы з кіпцюрамі па меркаванні даследчыкаў уступае ў супярэчнасць з яго рэлігійна-маральным статусам і нясе ў сабе сексуальную афарбоўку, пра якую кажа і разрэз рукава сукенкі Чычыліі - сімвал вагіны. Тэма сексуальнай патэнцыі не з'яўляецца нечым новым для эпохі Рэнесансу.
Зноскі
- ↑ Б.А.Лазука "Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў да XVI стагоддзя. Мн., "Беларусь", 2010, С.170
Спасылкі[правіць]
| Леанарда да Вінчы | ||
|---|---|---|
| Захаваныя працы | Дабравешчанне • Святы Еранім • Пакланенне вешчуноў • Джынеўра Бенчы • Мадонна з гваздзіком • Мадонна Бенуа • Дама з гарнастаем • Партрэт музыканта • Таемная вячэра • Мадонна ў скалах • Мона Ліза • Святая Ганна • Іаан Хрысціцель | |
| Прыпісваецца Леанарда | Хрышчэнне Хрыста • Мадонна Дрэйфуса • Прыгожая Фераньера • Мадонна Літа • Вакх | |
| Згубленыя працы | Галава Медузы • Конь Леанарда • Мадона з верацяном • Сальватор Мундзі • Леда і лебедзь • Бітва пры Ангіяры | |
| Кодэксы і вынаходствы | Атлантычны кодэкс • Кодэкс аб палёце птушак • Кодэкс Трывульцыё • Вітрувіянскі чалавек | |
| Вынаходствы | Робат Леанарда • Танк Леанарда • Калясцовы пісталет | |
| Біяграфіі і фільмы | Жыццё Леанарда да Вінчы • Код да Вінчы | |