Дамба
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дамба (ад нідэрл.: dam), гідратэхнічнае збудаванне, якое ўяўляе сабой бар'ер для вады, якая цячэ, альбо стрымлівае ваду, якая стаіць.
Адрозніваюць дамбы:
- напорныя абмежавальныя — для захавання нізменасцей ў далінах рэк і марскіх узбярэжжаў ад затаплення;
- безнапорныя — для рэгулявання руслаў рэк.
Дамбы (плаціны) будуюць таксама бабры. Дамба можа ўтварыцца адвольна (заторы з нанесеных бярвенняў, лёду і г.д.).
