Дамба, мультфільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дамба
Dumbo
Постар фільма
Жанр

анімацыйны фільм

Рэжысёр

Бэн Шарпстын
Норман Фергюсан
Уілфрэд Джэксан
Уільям "Біл" Робертс
Джэк Кіні
Сэмюэль Армстранг

Прадзюсар

Уолт Дыснэй

Аўтар
сцэнарыя

Ота Энглэндэр
Джо Грант
Дзік Хьюмер

У галоўных
ролях

Эдвард Брофі
Герман Бінг
Маргарэт Райт
Стэрлінг Холаўэй
Кліф Эдвардс

Кампазітар

Фрэнк Чэрчыль
Олівер Уолес

Кінакампанія

Walt Disney Productions

Працягласць

64 хвіліны

Бюджэт

$950,000

Зборы

$1.6 мільёна

Краіна

ЗША

Мова

англійская

Год

1941

IMDb

ID 0033563

Дамба (англ.: Dumbo) — амерыканскі анімацыйны фільм 1941 года вытворчасці кампаніі Walt Disney Productions, выпушчаны 23 кастрычніка 1941 года кінакампаніяй RKO Radio Pictures. Гук быў запісаны з выкарыстаннем сістэмы RCA. Адзін голас быў сінтэзаваны пры дапамозе сістэмы Sonovox, аднак таксама быў запісаны сістэмай RCA.

«Дамба», чацвёрты поўнаметражны анімацыйны фільм студыі The Walt Disney Studios, заснаваны на сюжэтнай лініі кнігі, якую напісала Хелен Эберсан і праілюстраваў Гаральд Перл. Галоўны герой Джамба Малодшы, паў-антрапаморфны сланяня, якога зневажальна празвалі Дамба (ад англ.: dumb — дурны). Яго высмейвалі за вялікія вушы, але высветлілася, што ён можа лятаць, выкарыстоўваючы свае вушы як крылы. На працягу большай часткі фільма яго адзіны сапраўдны сябар удалечыні ад маці - мышаня Цімаці. Гэтая дружба парадыруе стэрэатыпную варожасць мышэй і сланоў.

«Дамба» быў створаны для таго, каб акупіць фінансавыя страты, выкліканыя выпускам мультфільма «Фантазія». У мультфільме Walt Disney Animation Studios наўмысна пераследвала прастату і эканамічнасць, і дадзены анімацыйны фільм працягласцю ў 64 хвіліны з'яўляецца адной з самых кароткіх поўнаметражных карцін кампаніі Walt Disney.