Даменіка Феці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Даменіка ФЕ́ЦІ (Domenico Fetti; каля 1588, Рым16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Геро і Леандр

Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».

Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феці // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.