Даменіка Чымароза
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Даменіка ЧЫМАРОЗА (італ. Domenico Cimarosa), італьянскі кампазітар Даменіка Чымароза, н. каля Неапаля 17 снежня 1749, пам. 11 студзеня 1801, быў адным з айцоў камічнай оперы. Ён вучыўся ў Кансерваторыі Санта Марыя дзі Ларэта ў Неапалі, і сваю першую оперу ён напісаў у 1772. Яна была вельмі паспяховай і наступныя 15 гадоў ён жыў, пераменна, у Рыме і Неапалі, стварыўшы больш за 40 сцэнічных твораў.
У 1787 Чымароза быў запрошаны да імператрыцы Расіі Кацярыны II у Санкт-Пецярбург. Тры гады пазней, ён замясціў Антоніа Сальеры як музычнага дырэктара Аўстрыйскага палацу.
У 1792 у Аўстрыі ён стварыў яго найбольш знакамітую оперу Il Matrimonio segreto (Патаемны шлюб), якая паспяховая і сёння.
У 1793 Чымароза вяртаецца ў Неапаль, дзе ён з гонарам атрымаў пасаду каралеўскага музычнага дырэктара. Чымароза быў энтузіястам і ён з захапленнем падтрымаў Французскія рэспубліканскія войскі, каторыя акупавалі Неапаль; за гэта ён быў арыштаваны, калі Бурбоны вярнуліся. Пасля вызвалення ён сабраўся ў Ст.-Пецярбург, але памёр у дарозе, у Венецыі.
Інструментальная музыка Чымарозы крыху паслядоўная. Яго сапраўдны талент знаходзіцца ў больш чым 60 яскравых операх. Яны характарызуюцца простымі, але запамінальнымі мелодыямі, якія ўладкаваны ў гармоніі і рытмічнымі ўскладненнямі.
[правіць] Bibliography
- Grout, Donald J. and Williams, Hermine, A Short History of Opera, 3d ed. (1987).