Дом майстра (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дамок майстра, Гродна)
Жылы дом
Дом рамесніка
53°41′06″ пн. ш. 23°50′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Іаган Мёзер
Дата пабудовы 1765 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005шыфр 412Г000005
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом майстра, вядомы таксама як дамок або «домік» рамесніка — помнік архітэктуры барока ў Гродна, адзіны ацалелы ўзор першай на Беларусі комплекснай тыповай жыллёвай забудовы. Знаходзіцца па адрасе вуліца Элізы Ажэшкі, 37.

Бакавы фасад

Пабудаваны каля 1765 года ў шэрагу 20 так званых «Басняцкіх дамоў», узведзеных па двух тыпавых праектах архітэктара Іагана Мёзера на тэрыторыі Гарадніцы сіметрычна абапал вуліцы Раскошы. Дамы прызначалася як для баснякоў, так і для запрошаных Антоніем Тызенгаўзам замежных майстроў. Дамы былі аднапавярховымі, прамавугольнымі ў плане, будаваліся з драўляных брусоў і цэглы. Гродзенскія басняцкія дамы блізкія да пастаўскіх і шаўляйскіх, але троху меншыя і прасцейшыя дэкорам і планіроўкай.

Галоўны фасад Дома рамесніка ўзведзены з цэглы і атынкаваны, завершаны складаным франтонам, невялікія вокны размешчаны сіметрычна. Астатнія сцены і перакрыцці драўляныя. Дах двухсхільны, пакрыты дахоўкай. Унутраная прастора будынка падзелена на вытворчую і жылую часткі.

У 1990 годзе адрэстаўраваны паводле праекта архітэктара У. Барсукова. Цяпер у будынку размешчана частка Музея гісторыі Гарадніцы — Дом рамёстваў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]