Дамінга Тэхера
Дамінга Тэхера (ісп.: Domingo Tejera; 22 ліпеня 1899 — 30 чэрвеня 1969) — футбаліст зб. каманды Уругвая. Абаронца. ЧС 1930.
Біяграфія [правіць]
У 18 гадоў Дамінга Тэхера дэбютаваў за асноўны склад «Уондэрэрс». У дэбютным сезоне ў Вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Уругвая стаў выклікацца ў зборную краіны. У 1923 годзе дапамог свайму клубу стаць чэмпіёнам Уругвая пад эгідай Федэрацыі футбола (ФУФ) у той час, калі ў краіне праводзіліся два чэмпіянаты (другі - пад эгідай Асацыяцыі футбола Уругвая).
Быў віцэ-капітанам зборнай Уругвая ў эпоху Хасэ Насасі.
З-за траўмы спіны Тэхера не выступаў у чэмпіянаце свету 1930 года, хоць быў уключаны ў заяўку і, у выніку стаў чэмпіёнам свету.
У 1931 годзе дапамог Уондэрэрс яшчэ раз стаць чэмпіёнам Уругвая - па гэты дзень гэта апошні тытул у гісторыі клуба.
У 1932 годзе Тэхера правёў свой апошні матч за зборную Уругвая і ў клубе.
Пазней працаваў у якасці члена Савета дырэктараў «Мантэвідэа Уондэрэрс». Памёр 18 ліпеня 1969. Уключаны ў Залу Славы «Мантэвідэа Уондэрэрс».
Дасягненні [правіць]
- Чэмпіён Уругвая (2): 1923 (ФУФ), 1931
- Чэмпіён Уругвая ў Другім дывізіёне (1): 1919
- Чэмпіён свету (1): 1930
- Чэмпіён Алімпіяды: 1928
- Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі: 1920, 1926
- Уладальнік Кубка Ліптана: 1922, 1928
- Уладальнік Кубка Ньютана: 1930
- Пераможца Кубка Рыа-дэ-Ла-Плата (1): 1924
Крыніцы [правіць]
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
|
|
|---|
|
бр Энрыке Бальестрэрас • бр Капучіні • аб Ларэнца Фернандэс • аб Дамінга Тэхера • аб Альвара Хестыда • аб Эрнэста Маскероні • аб Хасэ Насасі • па Хасэ Леандра Андрадэ • па Мелоньо • па Піріс • па Ріольфо • нап Хуан Ансельма • нап Пабла Дарада • нап Педра Петронэ • нап Хасэ Педра Сеа • нап Эктар Скаронэ • нап Віктарыяна Сантас Ірыяртэ • нап Сантас Урдзінаран • нап Эктар Кастра • Трэнер: Альберта Супічы |
