Даміно
| Даміно |
| Ігракоў — 2 |
| Узросты — 3+ |
| Падрыхтоўка — Звычайна 10-60 секундаў |
| Працягласць — 5 хвілін — палова гадзіны* |
| Цяжкасць — Лёгкая |
| Выпадковасць — Прысутнічае |
| Уменні — Тактыка |
| * У залежнасці ад уважлівасці іграка |
Даміно — інтэлектуальная гульня. Від спорту.
Змест |
Правілы [правіць]
Пачатак гульні [правіць]
Кожнаму іграку даецца (звычайна) па 7 касцяшак (камешкаў). На кожнай касцяшцы напісана па два лікі ад 0 да 6. Першым ходзіць той, у каго самы меншы двайны камешак ( 0 | 0, 1 | 1 , 2 | 2 , 3 | 3 і г.д.). Ігрок павінен пахадзіць ім жа.
Гульня [правіць]
Калі першы пахадзіў, то другі павінен падставіць касцяшку, у якой лік зыходзіцца з першым камешкам. Напрыклад: 1 | 1 _ 1 | 2. Далей ўсё працягваецца такім жа чынам. Напрыклад: 2 | 2 _ 2 | 3 _ 3 | 6 _ 6 | 4... З другога боку, там дзе (2 | 2), так -сама можна ставіць касцяшкі. Але ўлічваючы, што ўсяго камешкаў 28, а кожнаму даецца па 7, усе астатнія 14 ляжаць збоку, і бяруцца калі адзін з ігракоў не можа пахадзіць. Калі ўсе адкладзеныя камешкі канчаюцца, і сярод іх няма патрэбнага, то ход перадаецца другому іграку.
Канец гульні [правіць]
Гульня заканчваецца перамогай таго, ў каго першага закончыліся ўсе камешкі, альбо "рыбай".
Азначэнні [правіць]
"Рыба" [правіць]
"Рыба" — гэта калі ніводны ігрок не можа пахадзіць.
Папярэджванне: ёсць шмат варыянтаў гульняў у даміно. Не абавязкова дзейнічаць па дадзеным правілам.
