Дамінік Мікалай Радзівіл
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дамінік Мікалай Радзівіл | |
| Дата нараджэння: | 1653 |
|---|---|
| Дата смерці: | 27 ліпеня 1697 |
| Месца смерці: | Варшава |
Дамінік Мікалай Радзівіл (вер. 1648 або 1653 — 27.7.1697), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Сын Аляксандра Людвіка Радзівіла.
Вучыўся ў Італіі. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хацінам 1673 і ў вайне 1683. Падскарбі надворны ВКЛ у 1677—81, падканцлер ВКЛ у 1681—90, канцлер ВКЛ з 1690; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1685, староста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі. Пасол на сеймы 1669 (удзельнічаў у абранні на каралеўскі пасад Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абранне Яна III Сабескага), 1676, 1681. 3 1690 ардынат клецкі.
У шлюбе з Ганнай Мар'янай Палубінскай меў 4 дачок, сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фелікса і Міхала Антонія. У шлюбе з Ганнай Крысцінай Любамірскай дзяцей не меў.
[правіць] Літаратура
- Радзівіл Дамінік Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 488—489. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.(бел.)
- Górzyński S., Grala J., Piwkowski W., Urbaniak V., Zielińska T. Radziwiłłowie h. Trąby. — Warszawa, 1996. — S. 23., tabl. III.