Дамінік Ходзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Ходзька
Дата нараджэння 1796 ці 1800
Месца нараджэння
Дата смерці 1863[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, этнограф, літаратар, публіцыст, перакладчык, педагог, выдавец, пісьменнік
Навуковая сфера публіцыстыка[3], перакладніцтва[d][3], выдавецкая справа[3], фалькларыстыка[3], этнаграфія[3] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][3]
Альма-матар
Член у

Дамінік Цэзары Ходзька (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага павета — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Арыштоўваўся ў 1823 па справе філарэтаў.

Член Віленскай археалагічнай камісіі.

Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў… да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862).

Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wileńska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).

Зноскі

  1. Dominik Cezary Chodźko // NUKAT — 2002.
  2. Dominik Cezary Chodźko // MAK
  3. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]