Дамініён Пакістан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дамініён Пакістан
Dominion of Pakistan

Дамініён
British Raj Red Ensign.svg
14 жніўня 1947 – 12 сакавіка 1956


Flag of Pakistan.svg
Flag of Pakistan.svg State emblem of Pakistan.svg
Сцяг Герб
Гімн
God Save The King
Dominion of Pakistan & Indian Controlled Kashmir (orthographic projection).svg
Сталіца Карачы
Мова Урду, англійскі
Валюта Пакістанская рупія
Дынастыя Віндзорская
Манарх
 - 1947–52 Георг VI
 - 1952–56 Елізавета II
Генерал-губернатар
 - 1947–48 Мухамад Алі Джына
 - 1948–51 Хаваджа Назімудзін
 - 1951–55 Гудам Мухамад
 - 1955–56 Іскандэр Мірза
Прэм'ер-міністр
 - 1947–51 Ліякат Алі Хан
 - 1951–53 Хаваджа Назімудзін
 - 1953–55 Мухамад Алі Багра
 - 1955–56 Мухамад Алі Чаўдхуры

Дамініён Пакістан (англ.: Dominion of Pakistan) — федэратыўная дзяржава ў Паўднёвай Азіі, якая існавала з 1947 па 1956 год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава ўзнікла пры падзеле Брытанскай Індыі на Індыйскі саюз і Дамініён Пакістан і ўключала тэрыторыі сучасных Пакістана і Бангладэш. Адносіны новага пераважна мусульманскага дамініёна з Індыяй практычна адразу ж азмрочыла Першая інда-пакістанская вайна, за якой рушылі ўслед новыя тэрытарыяльна-рэлігійныя канфлікты, падчас якіх мільёны чалавек з абодвух бакоў загінулі ці сталі бежанцамі. З-за крайняй рэлігійнай радыкалізацыі рэгіёна і яго амаль татальнай ісламізацыі ў першыя гады дэкаланізацыйнага працэсу, Пакістанскаму дамініёну не ўдалося захаваць свецкі характар грамадства, і ў 1956 ён цалкам вызваліўся з-пад намінальнага Брытанскага кантролю, ператварыўшыся ў цалкам суверэнную Ісламскую рэспубліку Пакістан. У 1971 годзе, у выніку вайны за незалежнасць, Усходні Пакістан у сваю чаргу стаў незалежным, ператварыўшыся ў сучасную рэспубліку Бангладэш.

Федэрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дамініён падзяляўся на 5 правінцый:

Таксама ў дамініён уваходзілі некаторыя княствы.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Кожная з правінцый мела ўласнага губернатара, зацверджанага генерал-губернатарам Пакістана, які прадстаўляў брытанскага манарха.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Read, A. and Fisher, D. (1997). The Proudest Day: India's Long Road to Independence. New York: Norton.