Даміцыева дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даміцыева дарога ў Нарбоне

Даміцыева дарога (Via Domitia) — першая рымская дарога, пабудаваная ў Галіі і спалучалая Старажытны Рым і з правінцыяй Іспанія па сушы.

Была пабудавана па загадзе консула 122 да н.э. Гнея Даміцыя Агенабарба (Gnaeus Domitius Ahenobarbus) паміж 120 і 118 гадамі да н.э. і названа яго імем. У Нарбоне (Colonia Narbo Martius), заснаванай у 118 годзе да н.э. Via Domitia была працягнута Via Aquitania, якая вяла ў кірунку да Атлантычнага акіяна праз Тулузу і Бардо. Даміцыева дарога перасякала Альпы у Col de Montgenevre, праходзіла праз даліну ракі Дзюранс, перасякала Рону і ішла далей уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора да Пірэнеяў.