Даніла Васільевіч Шчаня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Васільевіч Шчаня
Д. В. Шчаня на Помніку «1000-годдзе Расіі» ў Вялікім Ноўгарадзе
Д. В. Шчаня на Помніку «1000-годдзе Расіі» ў Вялікім Ноўгарадзе
Дата нараджэння XV стагоддзе
Дата смерці не раней за 1515
Бацька Vasily Patrikeyev[d]
Маці Q112671560?
Дзеці Q4528699?
Прыналежнасць Маскоўскае княства
Бітвы/войны Аблога Хлынава (1489)
Бітва на Ведрашы (1500)
Бітва каля возера Смоліна (1502)
Аблога Оршы (1508) /
Руска-шведская вайна 1495-1497
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1500—1503
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522

Даніла Васільевіч Шчаня (руск.: Дании́л Васи́льевич Щеня) — вядомы маскоўскі палкаводзец часоў Івана III і Васіля III. Яго прадзед быў выхадцам з Літвы, якія пасяліўся ў Маскве і ўзяў ў жонкі дачку вялікага князя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1489 годзе Даніла Шчаня на чале войск колькасцю 64 тысяч аблажыў і ўзяў Хлынаў, чые жыхары часта рабавалі паўночныя землі Маскоўскай дзяржавы. Усе гараджане Хлынова былі пераселеныя ў розныя гарады, найбагацейшыя ў Маскву.

Шчаня прымаў актыўны ўдзел у вайне супраць Літвы і сутыкненнях, якія ёй папярэднічалі. У 1493 годзе Шчаня са сваім сваяком Васіліем Іванавічам Патрыкеевым, таксама вядомым пад імем Васіян Касы, захапілі Вязьму і перадалі яе вялікаму князю маскоўскаму. Падчас Руска-шведскай вайны 1496—1499 войска Шчэні спустошыла Фінляндыю. У 1500 годзе Шчаня разграміў у Бітве на Ведрашы войскі вялікага гетмана літоўскага Канстанцін Астрожскага і ўзяў яго ў палон.

У 1501 годзе Шчаня пацярпеў паражэнне пад Ізборскам ад магістра Лівонскага ордэна Вальтара фон Плетэнберга і войскаў яго саюзніка Аляксандра Ягелончыка. У 1508 годзе Даніла Шчаня і Дзмітрый Шамячыч беспаспяхова трымалі ў аблозе Оршу. У тым жа годзе Шчаня стаў галоўным ваяводам Маскоўскай дзяржавы. У 1514 годзе Шчаня завяршыў сваю ваенную кар’еру ўзяццем Смаленска.