Даніла Сямёнавіч Варанцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Сямёнавіч Варанцоў
Дата нараджэння 24 снежня 1886(1886-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1965
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг-спецыяліст
Навуковая сфера фізіялогія і электрафізіялогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Platon Kostyuk[d]
Член у

Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме.

Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варанцоў Д. С.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 4: Варанецкі — Гальфстрым/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1997.-С. 6.
  • Варанцоў Д. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 510.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]