Даніла Цюрк
| Даніла Цюрк Danilo Türk |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 23 снежня 2007 — 22 снежня 2012 | |||
| Папярэднік: | Янез Дрноўшак | ||
| Пераемнік: | Борут Пахар | ||
| Нараджэнне: | 19 лютага 1952 (61 год) Марыбар |
||
| Узнагароды: |
|
||
Даніла Цюрк (слав. Danilo Türk; нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у горадзе Марыбор) — славенскі юрыст, спецыяліст у галіне міжнароднага права, дыпламат. 11 лістапада 2007 года абраны прэзідэнтам Славеніі, 23 снежня 2007 г. афіцыйна заступіў на пасаду, змяніўшы Янеза Дрноўшэка.
Скончыў юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта (1975). У 1982 абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне міжнароднага права. Аўтар кнігі «Прынцып неўмяшальніцтва ў міжнародныя адносіны і міжнародным праве» (Любляна, 1984) і каля 100 артыкулаў, у тым ліку па пытаннях правоў чалавека, правоў меншасцяў, выкарыстання сілы дзяржавамі, ГАТТ і інш. Чытаў лекцыі ва універсітэтах Еўропы і ЗША.
З 1984 працаваў у сістэме ААН — быў членам падкамісіі па прадухіленні дыскрымінацыі і абароне меншасцяў, у 1990 займаў пасаду яе старшыні. З'яўляўся спецыяльным дакладчыкам гэтай падкамісіі па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1988—1992) і па праве на свабоду і выраз меркаванняў (1989—1992).
Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі, у 1992—2000 быў яе пастаянным прадстаўніком у ААН.
Спасылкі[правіць]
- Біяграфія(славенск.) (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Марыбары
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Прэзідэнты Славеніі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Славеніі
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Члены Камітэта па правах чалавека, ААН
- Члены Падкамісіі па заахвочванні і абароне праў чалавека