Даніл Васільевіч Шчаня
Даніл Васільевіч ШЧЭНЯ (руск.: Дании́л Васи́льевич Щеня) — вядомы маскоўскі палкаводзец часоў Івана III і Васіля III. Яго прадзед быў выхадцам з Літвы, якія пасяліўся ў Маскве і ўзяў ў жонкі дачку вялікага князя.
У 1489 Даніл Шчэня на чале войск колькасцю 64 тыс. аблажыў і ўзяў Хлынаў, чые жыхары часта рабавалі паўночныя землі Маскоўскай дзяржавы. Усе гараджане Хлынова былі пераселеныя ў розныя гарады, найбагацейшыя ў Маскву.
Шчэня прымаў актыўны ўдзел у вайне супраць Літвы і сутыкненнях, якія ёй папярэднічалі. У 1493 г. Шчэня са сваім сваяком Васіліем Іванавічам Патрыкеевым, таксама вядомым пад імем Васіян Касы, захапілі Вязьму і перадалі яе вял.кн. маскоўскаму. Падчас Руска-шведскай вайны 1496—1499 войска Шчэні спустошыла Фінляндыю. У 1500 г. Шчэня разграміў у Бітве на Ведрашы войскі вял.гетм. літоўскага Канстанцін Астрожскага і ўзяў яго ў палон.
У 1501 Шчэня пацярпеў паражэнне пад Ізборскам ад магістра Лівонскага ордэна Вальтара фон Плетэнберга і войскаў яго саюзніка Аляксандра Ягелончыка. У 1508 г. Даніла Шчэня і Дзмітрый Шамячыч беспаспяхова трымалі ў аблозе Оршу. У тым жа годзе Шчэня стаў галоўным ваяводам Маскоўскай дзяржавы. У 1514 г. Шчэня завяршыў сваю ваенную кар'еру узяццем Смаленска.
