Даніэль Альсіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даніэль Альсіна
Поўнае імя Даніэль Альсіна Альсіна
Нарадзіўся 25 студзеня 1989(1989-01-25) (35 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Іспанія Валенсія Месталья 65 (6)
2009—2011 Іспанія Валенсія 0 (0)
2010—2011   Іспанія Алькаяна (Алькой) 24 (0)
2011—2012 Іспанія Алімпік (Хаціва) 7 (0)
2012 Іспанія Мура (Мура-дэ-Алькой) 7 (0)
2013—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2014—2015 Іспанія Беніганім 28 (7)
2015 Іспанія Антэньентэ 12 (5)
2016 Нікарагуа Дыр’янген (Дыр’ямба) 16 (2)
2016—2018 Іспанія Торэ Левантэ 80 (14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 верасня 2021.

Даніэль Альсіна Альсіна (ісп.: Daniel Olcina Olcina, нар. 25 лютага 1989, Альбайда, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Валенсіі», дэбютаваў за гэты клуб 27 жніўня 2009 у Лізе Еўропы ў матчы супраць нарвежскага «Стабека», выйшаўшы на замену замест Хуана Маты. Пазней гуляў за розныя клубы ў Сегундзе B.

«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[1], але хутка атрымаў траўму. У верасні 2013 года, аднавіўшыся ад траўмы, здолеў замацавацца ў асноўным складзе аўтазаводцаў.

У пачатку сезона 2014 быў асноўным іграком жодінцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У чэрвені 2014 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[2].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе вярнуўся ў Іспанію, гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. Першую палову 2016 года правёў у Нікарагуа, пасля ў Іспаніі далучыўся да клуба «Торэ Левантэ». Восенню 2018 года пераехаў у Кітай, дзе стаў дзіцячым трэнерам у горадзе Цзуньі, гуляў на аматарскім узроўні. У пачатку 2020 года пакінуў Кітай.

Зноскі