Даніэль Артэга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэль Артэга
ісп.: José Daniel Ortega Saavedra
прэзідэнт Нікарагуа[d]
10 студзеня 1985 — 25 красавіка 1990
Папярэднік Junta of National Reconstruction[d]
Пераемнік Violeta Barrios[d]
прэзідэнт Нікарагуа[d]
з 10 студзеня 2007
Папярэднік Enrique Bolaños[d]

Нараджэнне 11 лістапада 1945(1945-11-11)[1][2][…] (78 гадоў)
Жонка Rosario Murillo[d]
Дзеці Camila Ortega Murillo[d]
Веравызнанне непрактыкуючы каталік[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ́-Даніэ́ль Артэ́га-Саавэ́дра (ісп.: José Daniel Ortega Saavedra) (нар. 11 лістапада 1945) — нікарагуанскі палітык, лідар Сандынісцкага Фронту Нацыянальнага Вызвалення, прэзідэнт краіны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Даніэль Артэга нарадзіўся ў 1945 ў маленькім нікарагуанскага гарадку Ла-Лібертад у інтэлігенцкай сям’і. Па заканчэнні сярэдняй школы навучаўся на факультэце права прэстыжнага цэнтральнаамерыканскага ўніверсітэта ў Манагуа. Рэвалюцыйнай дзейнасцю пачаў займацца ў пятнаццацігадовым узросце, тады ж упершыню быў арыштаваны сакрэтнай паліцыяй дыктатарскага рэжыму Луіса Самосы (лістапад 1960). У 1962 Даніэль уступіў у шэрагі Сандынісцкага Фронту Нацыянальнага Вызвалення.

Артэга — прэзідэнт Нікарагуа[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1984 Артэга быў абраны прэзідэнтам Нікарагуа і афіцыйна заступіў на гэты пост 10 студзеня 1985. У 1987 урад Д. Артэгі сутыкнуўся з сур’ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі і быў вымушаны згарнуць амаль усе сацыяльныя праграмы. У лютым-сакавіку 1989, пасля спынення дапамогі ад СССР, сандынісцкі ўрад пачаў шукаць шляхі спынення грамадзянскай вайны, правёў шэраг дэмакратычных рэформаў і прызначыў прэзідэнцкія і парламенцкія выбары на люты 1990. На выбарах 25 лютага 1990 блок партый Саюз нацыянальнай апазіцыі на чале з Віялетай Чамора нанёс паразу сандыністам. В. Чамора атрымала 55 % галасоў, тады як Д. Артэга — 40 %. Роўна праз два месяцы, 25 красавіка, Даніэль Артэга саступіў пасаду прэзідэнта Віялеце Чамора.

Пасля паразы сандыністаў Д. Артэга выказаў задавальненне тым, што «сандынісцкая рэвалюцыя не стала механічнай копіяй савецкай або кубінскай мадэлі», а выкарыстала «змешаную эканоміку і палітычны плюралізм для аднаўлення і развіцця краіны, стварэння багаццяў з тым, каб пасля іх абагульніць». Балатаваўся ў прэзідэнты на выбарах у 1996 і 2002, але абодва разы прайграў кандыдатам ад правых сіл. У ходзе перадвыбарчай кампаніі 2002 вітаў прыватную ўласнасць і буйны капітал, заявіўшы: «Я змяніўся і выняў урокі з мінулага. … Камандантэ Артэга больш не існуе».

5 лістапада 2006 Артэга выйграў выбары і ізноў стаў прэзідэнтам краіны. У цяперашняй палітыцы спалучае каталіцызм з левай ідэалогіяй. Пры ім Нікарагуа далучылася да кастра-чавесаўскага геапалітычнага праекта ALBA, які ён называе хрысціянскім і найбольш справядлівым.

У лістападзе 2021 года Даніэль Артэга, паводле папярэдніх частковых афіцыйных вынікаў, апублікаваных Вышэйшым выбарчым саветам, пераабраны на чацвёрты пяцігадовы тэрмін з вынікам 75% галасоў.

Зноскі

  1. Daniel Ortega Saavedra // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Ortega // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. NNDB — 2002.