Даніэль Выгоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэль Выгоўскі
Герб «Габданк зменены»
Герб «Габданк зменены»
Кашталян менскі
1713 — 1740
Папярэднік Шыман Друцкі-Любецкі
Пераемнік Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі

Смерць 1740(1740)
Род Выгоўскія
Бацька Канстанцін Выгоўскі
Маці Рэгіна Мяшчэрына
Жонка Тэрэза Друцкая-Сакалінская
Дзеці Рахеля

Даніэль Выгоўскі (? — 1740) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян менскі (1713—1740).

Бяіграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Выгоўскіх герба «Габданк зменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны з Мяшчэрынаў герба «Польская Пагоня».

Быў старостам небароўскім і рэклінскім. Чашнік кіеўскі (1690—1704), канюшы вялікі літоўскі з 1708 года, кашталян менскі з 19 лютага 1713 года. У 1696 годзе быў паслом ад Вількамірскага павета на канвакацыйны сойм.

Быў жанаты з княжной Тэрэзай Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая першы раз выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Караля Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казіміра Сапегу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908