Даніэль Рыкардсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лыжнік
Даніэль Рыкардсан
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні шведск.: Jan Olof Daniel Rickardsson
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Дата нараджэння 15 сакавіка 1982(1982-03-15) (42 гады)
Месца нараджэння Худыксваль, Еўлебарг, Швецыя
Рост 191
Вага 84
Кар’ера
Клуб Сцяг Швецыі Hudiksvalls IF
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 эстафета 4x10 км
Бронза Сочы 2014 15 км класіка
Золата Сочы 2014 эстафета 4×10 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Хальменколен 2011 эстафета 4×10 км
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2013 эстафета 4×10 км
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 2004
Перамог у Кубку свету 0
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету 51 (2008/09)
Апошняе абнаўленне: 5 сакавіка 2010

Ян Олаф Даніэль Рыкардсан (шведск.: Jan Olof Daniel Rickardsson, нар. 15 сакавіка 1982, Худыксваль, Еўлеборг) — шведскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён гульняў 2010 і 2014, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2011 года ў эстафеце.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У Кубку свету Даніэль Рыкардсан дэбютаваў у 2004 годзе, на сённяшні дзень мае на сваім рахунку два подыўма на этапах Кубка свету ў эстафетах, у індывідуальных спаборніцтвах не ўздымалася вышэй за 8-га месца.

Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2009 у Ліберэцы, дзе паказаў наступныя вынікі: 15 км (класічны ход) — 20-е месца, эстафета — 6-е месца , 50 км (мас-старт, свабодны ход) — 30-е месца.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стаў алімпійскім чэмпіёнам у эстафеце, а ў індывідуальных гонках паказаў наступныя вынікі: 15 км (вольны ход) — 22-е месца, дуатлон 15+15 км — 23-е месца , 50 км (мас-старт, класічны ход) — 7-е месца.

Як і Марыт Б’ёрген, Кім Колінз і Ганна Хааг, з'яўляецца спартсменам-астматыкам, якія легальна прымаюць допінг (сальбутамол).[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]