Даніел Алвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Даніэл Алвес)
Футбол
Дані Алвіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніел Алвіс да Сілва
Мянушка Тарантул, Кажан
Нарадзіўся 6 мая 1983(1983-05-06)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 172 см[5]
Вага 70 кг[5]
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Бразілія Жуазейру
1998—2001 Бразілія Баія
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Бразілія Баія 25 (2)
2002—2008 Іспанія Севілья 175 (11)
2008—2016 Іспанія Барселона 247 (14)
2016—2017 Італія Ювентус 19 (2)
2017—2019 Францыя Пары Сен-Жэрмен 48 (2)
2019—2021 Бразілія Сан-Паўлу 76 (8)
2022 Іспанія Барселона 14 (1)
2022—2023 Мексіка УНАМ Пумас 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Бразілія Бразілія (да 20) 17 (0)
2021 Бразілія Бразілія (алімп.) 7 (0)
2006— Бразілія Бразілія 126 (8)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Венесуэла 2007
Золата Бразілія 2019
Алімпійскія гульні
Золата Токіа 2020 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніел Алвіс да Сілва[6] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Баія»[правіць | правіць зыходнік]

Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвіса на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».

«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвіс увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвіс падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[7]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[8].

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[9]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.

«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[10]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.

У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[11].

«Сан-Паўлу»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[12]. У «Сан-Паўлу» стаў гуляць на пазіцыі паўабаронцы, гуляў пад нумарам 10. У верасні 2021 года датэрмінова пакінуў клуб[13].

Вяртанне ў «Барселону»[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2021 года падпісаў кантракт з «Барселонай» да канца сезона 2021/22[14], пры гэтым за новы клуб абаронца змог гуляць толькі са студзеня 2022 года. У чэрвені 2022 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні кантракта[15].

«Пумас»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2022 года стаў іграком мексіканскага клуба «УНАМ Пумас»[16]. У студзені 2023 года «УНАМ Пумас» разарваў кантракт з Алвісам пасля таго, як ён быў затрыманы ў Барселоне па абвінавачванні ў сексуальным гвалце[17].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За асноўную зборную Алвіс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія «Севілья»:

Іспанія «Барселона»:

Італія «Ювентус»:

Францыя «Пары Сен-Жэрмен»:

Бразілія Сан-Паўлу:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія Бразілія:

Зноскі

  1. Dani Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DANIEL ALVES daniel alves da silva // Argentine Soccer Database
  3. https://jc.ne10.uol.com.br/esportes/2023/03/15194129-em-protesto-moradores-de-juazeiro-cobrem-estatua-em-homenagem-a-daniel-alves.html
  4. https://ge.globo.com/ba/futebol/noticia/estatua-de-daniel-alves-e-inaugurada-em-juazeiro-mas-vira-meme-ta-parecendo-padre-cicero.ghtml
  5. а б https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
  6. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  7. Алвес сменит «Севилью» на «Барселону»(недаступная спасылка). Чемпионат.ру.
  8. Даниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком. by.tribuna.com.
  9. Алвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.
  10. «ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.
  11. Дани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com.
  12. Дани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.
  13. Дани Алвес покинул "Сан-Паулу". football.by.
  14. Дани Алвес подписал контракт с "Барселоной". football.by.
  15. Футбол. "Они пытались уволить меня, но не смогли". Дани Алвес объявил об уходе из "Барселоны" Архівавана 8 ліпеня 2022.. pressball.by.
  16. Футбол. Дани Алвес стал игроком "Пумаса" Архівавана 22 ліпеня 2022.. pressball.by.
  17. "Пумас" расторг контракт с Дани Алвесом (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]