Даніэл Карлтан Гайдузек
| Даніэл Карлтан Гайдузек | |
| англ.: Daniel Carleton Gajdusek | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Даніэл Карлтан Гайду́зек (англ.: Daniel Carleton Gajdusek, 9 верасня 1923, Іонкерс, ЗША — 12 снежня 2008, Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».
Біяграфія[правіць]
Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе - у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 1955-1957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).
У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з'яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму - з'ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру - прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.
Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.
Спасылкі[правіць]
- Гайдузек (Gaidusek), Д.К. Біяграфія на сайце n-t.ru
- Аўтабіяграфія Карлтана Гайдузека на Нобелеўскім сайце (англ.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Постаці амерыканскай вірусалогіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта