Данія-Нарвегія
| Данія-Нарвегія Danmark-Norge Dänemark-Norwegen Асабістая унія |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
Карта Даніі-Нарвегіі, 1780 |
|||||||||
| Сталіца | Капенгаген | ||||||||
| Мова | дацкая, нямецкая (афіцыйна) | ||||||||
| Рэлігія | Лютэранства | ||||||||
| Валюта | Данія: дацкі рыгсдалер Нарвегія: нарвежскі рыгсдалер |
||||||||
| Плошча | 487.476 км² (1780) | ||||||||
| Насельніцтва | 1.315.000 (1645) 1.859.000 (1801) |
||||||||
| Форма кіравання | манархія | ||||||||
Данія-Нарвегія, таксама Дацка-нарвежская дзяржава, Дацка-нарвежскае каралеўства, Дацка-нарвежская унія (дацк.: Danmark-Norge, ням.: Dänemark-Norwegen) — асабістая унія Даніі і Нарвегіі, якая існавала з 1536 па 1814; дзяржава ўключала таксама Фарэрскія астравы, Ісландыю, Грэнландыю і шэраг каланіяльных уладанняў у Індыі (Транкенбар), Карыбскім моры (Віргінскія астравы), Афрыцы (Залаты бераг). Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену Кальмарскай уніі, якая аб’ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза.
Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі дацкая і нямецкая. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама шведскія каралі).
Унія аказала вялікі ўплыў на развіццё нарвежскай культуры; літаратурнай мовай Нарвегіі была дацкая, затым, у 19 стагоддзі, пасля распаду уніі, пачаў развівацца, а ў 20 стагоддзі была кадыфікаваная асноўная сучасная літаратурная мова Нарвегіі букмал — у аснове дацкая з шэрагам прыўнясенняў у яе нарвежскіх рысаў.
Падчас Напалеонаўскіх войн пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі дацка-нарвежскае каралеўства апынулася ўцягнутым у спусташальную англа-дацкую вайну 1807—1814. Па выніках яе Данія абвясціла сябе банкрутам (1813) і саступіла кантынентальную Нарвегію па Кільскім дагаворы (1814) каралю Швецыі; пры гэтым замежныя ўладанні Нарвегіі — Фарэры, Грэнландыя і Ісландыя — засталіся ў Даніі. Нарвежцы паўсталі супраць гэтага рашэння, прынялі канстытуцыю і абралі сваім каралём дацкага кронпрынца Крысціяна Фрэдэрыка (будучага караля Даніі Крысціяна VIII), але пасля ўварвання шведскіх войск Крысціян быў скінуў, а каралём Нарвегіі фармальна стаў састарэлы шведскі кароль Карл XIII, якога праз чатыры гады змяніў заснавальнік дома Бернадотаў Карл XIV Юхан. Так дацка-нарвежскую унію змяніла шведска-нарвежская (з захаваннем асобнай нарвежскай канстытуцыі), якая праіснавала да 1905.