Данііл (Нусіра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данііл
府主教ダニイル
Мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі
з 14 мая 2000
Царква Японская праваслаўная царква
Папярэднік Феадосій (Нагасіма)

Адукацыя
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d] (1968)
Дзейнасць багаслоў, святар
Імя пры нараджэнні Ікуа Нусіра
Арыгінал імя
пры нараджэнні
主代郁夫
Нараджэнне 5 верасня 1938(1938-09-05) (85 гадоў)
горад Таёхасі (прэфектура Айты, Японія)
Смерць 10 жніўня 2023(2023-08-10)[1] (84 гады)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1972
Прыняцце манаства 20 жніўня 1999
Епіскапская хіратонія 14 лістапада 1999

Узнагароды
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн Святога прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені
Ордэн Святога прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені

Мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл (у свеце Ікуа Нусіра, 主代郁夫, нарадзіўся 5 верасня 1938) — прадстаяцель Аўтаномнай Японскай праваслаўнай царквы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і ў г. Таёхасі, прэфектура Айты.

У 1965 годзе скончыў Такійскую ДС, у 1968 годзе — Свята-Уладзімірскую праваслаўную акадэмію ў Нью-Ёрку, ЗША, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У лістападзе 1969 года ў Такійскім саборы Уваскрэсення Хрыстова пасвечаны ў дыякана, у студзені 1972 года ў прэсвітэра, прызначаны плябанам храма ап. Мацвея ў Таёхасі.

14 лістапада 1999 г., пасля пастрыжэння ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры, хіратанісан у біскупа Кіёцкага, кіраўніка Заходне-Японскай епархіі Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

З 2000 года мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі, кіраўнік Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Св. князя Данііла Маскоўскага (I ступені)

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Падчас інтэрнэт-галасавання за абранне новага патрыярха Маскоўскага сярод парафіян у студзені 2009 года ў выніку флэш-моба займаў першае месца, апярэджваючы іншых кандыдатаў, але потым галасы ў яго карысць былі зняты, а анкета Данііла выдалена з галасавання[2]. Пазней анкета была адноўлена, і, нягледзячы на абнуленне вынікаў, у ноч 1314 студзеня 2009 года японскі мітрапаліт Данііл ізноў набраў галасы і ў чарговы раз апярэдзіў мітрапаліта Кірыла. На 02:00 15 студзеня 2009 года Данііл з’яўляецца лідарам галасавання, набіраючы больш за 22 000 галасоў (78 %), другі — Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл мае толькі 2245 галасоў (каля 8 %).

Каля імя Мітрапаліта Такійскага ў дужках адміністратары сайта змясцілі наступны тэкст: «аб’ект хакерскага нападу, накіраванага на стварэнне штучнага рэйтынгу»[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]