Дар'я Домрачава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дар'я Домрачава на паштовай марцы Беларусі
Дар'я Домрачава ў Остэрсундзе

Дар'я Уладзіміраўна Домрачава (3 жніўня 1986, Мінск), беларуская біятланістка. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у індывідуальнай гонцы. Член нацыянальнай каманды з 2005.

[правіць] Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і архітэктараў. Праз 4 гады разам з бацькамі з'яжджае ў Сібір у горад Нягань, галоўным архітэктарам якога была маці Дар'і. Дар'я была вельмі актыўнай, паспела пазаймацца танцамі і баскетболам, а ў 1992 годзе, услед за старэйшым братам, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Праводзячы практычна ўвесь свой час на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, Дар'я вучылася ў школе на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі праводзіла ў сваім родным горадзе Мінску.

У 1999 годзе пачала займацца біятлонам, і лічылася адной з самых таленавітых біятланістак і лыжніц. Нягледзячы на гэта, скончыла гімназію, дзе вучылася ў эканоміка-прававым класе і паступіла на 2-і курс цюменскага ўніверсітэта, факультэт — спартыўны менеджмент.

[правіць] Біятлонная кар'ера

Па сямейных абставінах Дар'я прыехала ў Мінск, дзе атрымала прапанову ад старэйшага трэнера жаночай зборнай выступаць за Беларусь. Дар'я пагадзілася і з'ехала з Нягані, пачаўшы трэніравацца са зборнай Беларусі. Затым каля 6 месяцаў прыйшлося дамагацца права выступаць за Беларусь, а не Расію, вырашальным фактарам стала беларускае пасведчанне аб нараджэнні. На той момант Домрачава ўжо была шматразовай чэмпіёнкай Расіі сярод юніёраў і прызёрам спаборніцтваў еўрапейскага ўзроўню.

Першым буйным міжнародным стартам за зборную Беларусі стаў чэмпіянат свету сярод юніёраў 2005 года, дзе ў першай гонцы (індывідуальнай) стала 40-ой. На адным з рубяжоў адваліўся дыёптар, у выніку чаго на трэцяй стральбе было дапушчана пяць промахаў з пяці магчымых. Аднак, наступныя дзве гонкі — спрынт і праследаванне Домрачава выйгравае. Праз год з аналагічнага першынства Дар'я павезла толькі бронзу за гонку праследавання.

У Кубку свету дэбютавала 1 снежня 2006 года (сезон 2006/07) у рамках 1-ага этапу ў шведскім Эстэрсундзе ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 16-й рэзультат 16-ы вынік (стаўшы 2-ой з 5-і беларускіх спартсменак). На юніёрскім першынстве свету 2007 года ў яе двойчы атрымалася прыйсці да фінішу другой: у спрынце і праследаванні. Срэбаны прызёр чэмпіяната свету 2008 ў змешанай эстафеце.

У сезоне 2008/09 пачала рэгулярна пападаць у дзесяць лепшых па выніках гонкі. На этапе ў Оберхафе, у гонцы з масавага старту з Дар'яй адбыўся кур'ёз. Узначальваючы гонку і прыйдучы на 2-і агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы, адстралялася стоячы (відэа). Трапленні не былі залічаныя і ёй прыйшлося сысці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэнне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка свету ўпершыню патрапіла на подыум у асабістай гонцы — Дар'я заняла 3-е месца. Пасля гэтага поспеху рушылі ўслед яшчэ два подыумы. Найлепшую пазіцыю ў сезоне заняла 22 студзеня 2009 года падчас спрынту ў Антэрсельве, фінішаваўшы другой.

18 лютага 2010 года падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у індывідуальнай гонцы на 15 км Домрачава прыйшла трэцяй. Атрымала перамогі на этапе Кубка свету 2009—2010 у Контыялахці (Фінляндыя) у спрынце і пас'юце (гонцы пераследу), Кубка свету 2011—2012 у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя). Пераможца заключнай гонкі з масавым стартам Кубка свету 2010—2011 (Хальменколен, Нарвегія).

Срэбраны прызёр Чэмпіяната свету 2011 (Ханты-Мансійск, Расія) у гонцы з масавым стартам і бронзавы прызёр у эстафеце. Уладальніца Малога Крыштальнага Глобуса ў мас-стартах.

4 сакавіка 2012 Дар'я Домрачава выйграла залаты медаль чемпіяната свету па біятлоне ў гонцы пераследу (Рупольдынг, Германія). 18 сакавiка 2012 беларуская біятланістка ў Ханты-Мансійску (Расія) выйграла мас-старт на 12,5 км, заключную гонку апошняга этапа Кубка свету па біятлоне 2012 года. Дар'я Домрачава атрымала Малы крышталёвы глобус у гонцы пераследу, а таксама Малы крышталёвы у мас-старце; вялікі крышталёвы глобус у сезоне 2011-12 узяла Магдалена Нойнер, другое месца ў агульным заліку Кубка свету — у Дар'і Домрачавай.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах