Дафніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дафніі
Daphnia pulex.png
Daphnia pulex
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphnia O. F. Müller, 1785

Падроды
  • Australodaphnia
  • Ctenodaphnia
  • Daphnia
  • Hyalodaphnia
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   83873
NCBI   6668
EOL   41238

Дафніі (Daphnia) — род прэснаводных жывёл надатрада галінаставусыя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 1-3 мм; маюць празрыстую авальнай формы хітынавую ракавіну, створкі якой злучаныя на спіне. Раздзельнаполыя. Некалькі летніх пакаленняў прадстаўлены толькі самкамі, размнажаюцца партэнагенетычна; восенню з'яўляюцца і самцы; адбываецца апладненне, самкі адкладаюць 1 або 2 аплодненыя яйкі, пакрытых тоўстай абалонкай. Гэтыя яйкі зімуюць; вясной з іх развіваюцца самкі. Усяго 26 відаў, распаўсюджаны паўсюль, акрамя палярных раёнаў. Дафніі жывуць у азёрах, сажалках, часовых вадаёмах, у затоках павольнаплынных рэк. Сілкуюцца бактэрыямі, аднаклетачнымі водарасцямі, прасцейшымі і драбнюткімі часціцамі расліннага дэтрыту.

Служаць кормам рыб. Дафніі - прамежкавыя гаспадары некаторых чарвякоў, якія паразітуюць ў дарослым стане ў розных пазваночных жывёл, у тым ліку ў хатніх качках.