Дахоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канёк даху

Дахоўкакерамічны выраб для пакрыцця даху.

Адзін з ранейшых прыкладаў выкарыстання дахоўкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі датуецца XIV ст. (Навагрудскі замак). Да XVI ст. была пашырана масіўная дахоўка паўкруглай формы, таўшчынёй 2-2,8 см, даўжынёй 50 см і болей, з вялікім рогападобным выступам-шыпам (6-7см), якім дахоўка мацавалася да даху. У XVI ст. яе змяняе плоская дахоўка, больш зручная для пакрыцця стромкіх дахаў. Прыкметна змяншаецца таўшчыня дахоўкі (да 1 см), шып набывае прасцейшую, прастакутную форму, а канец дахоўкі – акруглыя ці фігурныя абрысы (бабровы хвост). Гэтаксама, як у фігурнай цэгле, у муроўцы на даху ўжывалася своеасаблівая вільчыкавая, або каньковая дахоўка, якой накрываліся стыкі схілаў даху, або вільчыкі. У XV-XVI ст. яна была жалобчатай формы і мела наверсе дэкаратыўны шып (пасля рэканструкцыі падобную дахоўку можна бачыць на Мірскім замку [1]). Адной з формаў дэкаратыўнага афармлення дахоўкі было ўвядзенне г.зв. лускі, або паліванага пакрыцця жоўтага, зялёнага, карычневага ці белага колеру.

Зноскі

  1. Завяршэнне рэканструкцыі плануецца ў 2009-2010 г.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогія Беларусі у 4т. Т.4. Помнікі ХIV-XVIII стст. Пад рэд. В.М. Ляўко і інш. -Мн. 2001. ISBN 985-08-0366-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]