Даччыныя рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Даччыная, сястрынская ці кліенцкая рэспубліка (фр.: République sœur) — адзін з васальных у адносінах да Францыі рэспубліканскіх рэжымаў, усталяваных французамі па меры акупацыі іншых частак Еўропы ў перыяд Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войнаў.

Французская рэспубліка заяўляла, што падтрымлівае распаўсюджанне рэспубліканскіх прынцыпаў у Еўропе, але большасць з гэтых даччыных рэспублік ці рэспублік-сясцёр насамрэч былі спосабам кіравання акупаванай тэрыторыяй праз спалучэнне французскага і мясцовага кіравання. Існаванне гэтых рэспублік звычайна залежала ад прысутнасці французскіх войскаў, у той жа час французская адміністрацыя часта ставіла свой адзінай мэтай выпампаваць з іх як мага больш рэсурсаў (харчу, грошай і салдат) на карысць Францыі.

Усталяванне рэспубліканскіх урадаў, заснаваных на нацыянальным прынцыпе замест каралеўскіх фамілій (Бурбонаў, Габсбургаў) спрыяла росту нацыянальных пачуццяў ва ўсёй Еўропе, што аказала значны ўплыў на наступную еўрапейскую гісторыю (гл. Паўстанне 1830—1831 гадоў, Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў)[1].

Французскія васальныя рэспублікі ў Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя французскія васальныя рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя залежныя ад Францыі дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jean-Louis Harouel. Les républiques sœurs, Paris, Presses Universitaires de France, coll. Que sais-je ?, 1997, ISBN 2-13-048004-7