Даўгата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від шара. Экватар (сіні) дзеліць шар напапалам і перасякае мерыдыяны (жоўты) пад вуглом 90°. Усе суцэльныя лініі гэтага малюнка — артадраміі. Жоўтыя лініі — лініі аднолькавай даўгаты.

Даўгата — становішча геаграфічная кропкі адносная нулявога мерыдыяну. Уяўляе сабой двухгранны вугал паміж плоскасцю, якая праходзіць цераз нулявы мерыдыян і плоскасцю, якая праходзіць цераз мерыдыян дадзенага аб'екту. Адзінкамі вымярэння даўгаты з'яуляецца градус, мінута (1о=60') і секунда (1'=60).

Выбар нулявога мерыдыяна адвольны і вызначаецца пагадненнем. Нулявы мерыдыян, праведзены праз Грынвіч, завецца Грынвіцкім мерыдыянам. Акрамя Грынвіча, у якасці нулявога раней прымаліся мерыдыяны абсерваторый Кадыса, Парыжа, Пулкаўскі мерыдыян і г. д.

Даўготы ад 0 да 180° на ўсход ад нулявога мерыдыяна завуць усходнімі, на захад — заходнімі. Усходнія даўготы прынята лічыць дадатнымі, заходнія даўготы — адмоўнымі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]