Даўмонт (вялікі князь літоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўмонт
Вялікі князь літоўскі (?)
1282 (?) — 1285 (?)
Папярэднік Трайдзень
Пераемнік Будзікід

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 5 жніўня 1285(1285-08-05)
Род Гедзімінавічы
Бацька Від

Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (1282? — 1285).

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Даўмонт (Доўмант) — старабалцкае (старалітоўскае) двухасноўнае імя. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].

Першая аснова Daug- паходзіць ад літ. daug «шмат», сярод сучасных літоўскіх антрапонімаў вядомыя і Dau-mant’as, і Daug-mant’as)[2]. На другой пазіцыі гэтая аснова, напрыклад, у імені Міндоўг.

Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[3].

Імя мела значыць «шматздабычлівы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.

Вядомыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў Троіцкім летапісам як літоўскі князь, які камандаваў вялікі паходам літоўцаў на воласці Алешня і іншыя, што належалі цвярскому епіскапу Сімяону, і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы.

Паводле Васкрасенскага летапісу, Даўмонт не загінуў, а трапіў у палон. З іншых крыніц імаверней гэта быў пскоўскі князь Даўмонт, які праўда трапіў у палон, але неўзабаве быў вызвалены.

На думку гісторыкаў, якія лічаць асобнага князя Даўмонта рэальным, ён мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня[4], а ўжо пераемнікам гэтага меркаванага Даўмонта быў Будзікід[5].

Зноскі

  1. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  2. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.
  3. Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763.
  4. ЭнцВКЛ 2005, с. 583.
  5. ЭнцВКЛ 2005, с. 582.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]