Дваццаць другая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дваццаць другая папраўка абмежавала магчымасць адной асобы займаць пасаду прэзідэнта ЗША дзвумя разамі. Такім чынам Злучаныя Штаты спрабуюць захаваць раўнавагу ўсіх трох галін улады — заканадаўчай (Кангрэс), выканаўчай (Прэзідэнт) і судовай (Вярхоўны суд). Ратыфікавана 27 лютага 1951 г.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел 1. Ніводны не можа быць абраны на пасаду Прэзідэнта больш за два разы. Ніводная асоба, калі яна займае пасаду Прэзідэнта, або выконвае абавязкі Прэзідэнта на працягу больш двух гадоў, замяшчаючы яго, не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш аднаго разу. Але гэты артыкул не выкарыстоўваецца ў дачыненні да асобы, якая займае пасаду Прэзідэнта на момант, калі гэты артыкул прапанаваны Кангрэсам, і не перашкаджае на працягу тэрміну ўступлення ў сілу сапраўднага артыкула якой-небудзь асобе, якая можа займаць пасаду Прэзідэнта або выконваць абавязкі Прэзідэнта, на працягу бягучага тэрміну.

Раздзел 2. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі легіслатурамі трох чвэрцяў асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіў яго штатам.

« Section 1.

No person shall be elected to the office of the President more than twice, and no person who has held the office of President, or acted as President, for more than two years of a term to which some other person was elected President shall be elected to the office of the President more than once. But this article shall not apply to any person holding the office of President when this article was proposed by the Congress, and shall not prevent any person who may be holding the office of President, or acting as President, during the term within which this article becomes operative from holding the office of President or acting as President during the remainder of such term.

Section 2.

This article shall be inoperative unless it shall have been ratified as an amendment to the Constitution by the legislatures of three-fourths of the several states within seven years from the date of its submission to the states by the Congress.[1]

»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]