Дваццаць пятая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дваццаць пятая папраўка да Канстытуцыі Злучаных Штатаў рэгламентуе дзеянні парламенту ў выпадку няздольнасці Прэзідэнта выконваць сваі абавязкі. Папраўка прянята дзеля далейшага паляпшэння раўнаважаннага ўзаемадзеяння трох галін дзяржаўнай ўлады (checks and balances system) Ратыфікавана 10 лютага 1967 г.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел 1. У выпадку адхілення Прэзідэнта ад пасады або яго смерці ці адстаўкі , Віцэ-прэзідэнт становіцца Прэзідэнтам.

Раздзел 2. Калі пасада Віцэ-прэзідэнта становіцца вакантнай, Прэзідэнт прызначае Віцэ-прэзідэнта, які ўступае ў пасаду па сцверджанні большасцю галасоў абедзвюх палат Кангрэса.

Раздзел 3. Калі Прэзідэнт прадставіць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, такія паўнамоцтвы і абавязкі здзяйсняюцца Віцэ-прэзідэнтам як выканаўцам абавязкаў Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не падасць ім пісьмовай заявы пра зваротнае.

Раздзел 4. Калі Віцэ-прэзідэнт і большасць вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, пададуць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, Віцэ-прэзідэнт неадкладна прымае на сябе паўнамоцтва і абавязкі па пасадзе як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта. Надалей, калі Прэзідэнт падасць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён у стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, ён аднаўляе іх здзяйсненне, калі толькі Віцэ-прэзідэнт і большасць ,або вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, не пададуць на працягу чатырох дзён таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ажыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады. У гэтым выпадку Кангрэс мяркуе дадзенае пытанне, пазбіраўшыся для гэтай мэты на працягу сарака васьмі гадзін, калі тым часам не праводзіцца яго сесія. Калі Кангрэс на працягу дваццаці аднаго дня па атрыманні зазначанай пісьмовай заявы, або – калі Кангрэс не засядае на сесіі – на працягу дваццаці аднаго дня пасля таго, як ён павінен быў бы пазбірацца, вырашыць большасцю ў дзве траціны галасоў абедзвюх палат, што Прэзідэнт не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, то Віцэ-прэзідэнт працягвае здзяйсняць іх як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта; у адваротным выпадку Прэзідэнт аднаўляе здзяйсненне паўнамоцтваў і абавязкаў па сваёй пасадзе.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]