Двухстворкавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Двухстворкавыя
Трыдакна (Tridacna)
Tridacna
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bivalvia Linnaeus, 1758

Сінонімы
Падкласы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   79118
NCBI   6544
EOL   2215

Двухстворкавыя малюскі, пласціністашчэлепныя малюскі (Bivalvia, Lamellibranchia) — клас водных беспазваночных малюскаў.

Падзяляюцца на 3 надатрады, 14 атрадаў, 130 сучасных сямействаў, каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найбольш вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі.

Даўжыня ад 2-3 мм да 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з дзвюх створак (адсюль назва). На спінным баку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1-2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці двухстворкавых малюскаў патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замос. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некаторых малюскаў (жамчужніцы, мідыі, бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўгвараюцца ў жэмчуг. На брушным баку цела ў большасці відаў ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці (бісус), з іх дапамогай малюск лрымацоўваецца да субстрату.

Пераважна раздэельналолыя, алладненне вонкавае.

Біяфільтратары. Кормяцца планктонам або дэтрытам. Корм рыб і марскіх жывёл.

Аб'екты промыслу і аквакультуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]