Джавані Батыста Піранезі
| Джавані Батыста Піранезі | |
| іт. Giovanni Battista Piranesi | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
9 лістапада 1778 (58 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
Джавані Батыста ПІРАНЕЗІ (Giovanni Battista Piranesi; 4.10.1720, г. Мальяна-Венета, Італія — 9.11.1778) — італьянскі гравёр.
Працаваў у Рыме, Венецыі і Неапалі. Зазнаў уплывы антычнага дойлідства, венецыянскага барочнага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. У творчай манеры спалучаў афорт з разцовай гравюрай. Ствараў «архітэкгурныя фантазіі», якія вызначаліся грандыёзнасцю прасторавых вырашэнняў, вострадраматычнымі святлоценявымі кантрастамі (цыклы «Фантазіі на тэму турмаў», каля 1745-50, 1760-61) і відавыя гравюры, у якія прыўносіў элементы рамантычнага вымыслу, што надавалі архітэктурным помнікам манументальнасць і жывапіснасць (цыклы «Віды Рыма», з 1748; «Рымскія старажытнасці», 1756). Гравюры Дж.-Б. Піранезі паўплывалі на станаўленне стылю ампір. Працаваў таксама як архітэктар.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джавані Батыста Піранезі