Джавані Баціста Віоці
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джавані Баціста ВІОЦІ (іт. Giovanni Battista Viotti), 12 верасня 1753 — 3 сакавіка 1824, быў выдатным скрыпачом пакалення, якое папярэднічала Нікола Паганіні. Ён вывучаў скрыпку разам з Гаэтана Пуньяні і іншымі. З 1780 па 1782, Віоці падарожнічаў па Еўропе і працаваў за ганарар. Ён прыехаў у Парыж у 1782 і паступіў на службу да Марыі Антуанеты ў 1784. Французская Рэвалюцыя прымусіла яго з'ехаць у Лондан у 1792, дзе ён і жыў, за выключэннем яго высылкі ў Нямеччыну (1798—1801, за падазрэнне ў супрацоўніцтве з Францыяй) і няўдалага тэрміну (1818—1822) як дырэктара Італьянскай оперы ў Парыжы. Апроч дзесяці канцэртаў для піяніна, усе творы Віоці напісаныя для струнных інструментаў, найбольш важнымі з якіх з'яўляюцца 29 канцэртаў для скрыпкі.
[правіць] Бібліяграфія
- Newman, William S., The Sonata in the Classic Era (1963)

