Джавані П'ерлуіджы да Палестрына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джавані П'ерлуіджы дзі Палестрына
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

1525

Месца нараджэння

Палестрына

Дата смерці

1594

Месца смерці

Рым

Прафесіі

кампазітар

Жанры

імша, матэт, царкоўная музыка

Commons-logo.svg Джавані П'ерлуіджы дзі Палестрына на Вікісховішчы

Джованні П'ерлуіджы да Пaлестрына - (італ.: “Giovanni Pierluigi da Palestrina”), 1525, каля Рыму -2 лютага 1594, Рым) — знакаміты кампазітар італьянскай музыкі Каталіцкага Касцёла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў спеваком хора ў Санта Марыя Маджорэ (Santa Maria Maggiore) і ў 12 год ён вярнуўся ў Рым, сваё роднае места ў 1544 як арганіст і спявак у катэдальным касцёле. У 1547 ён ажаніўся і меў трох сыноў, але ўся яго сям'я цалкам памёрла ў 1580. Пазней ён прыняў святарства, але гэта не перашкодзіла яму ажаніцца на ўдаве заможнага гандляра. Сваю музычную кар’еру ён будаваў толькі ў Рыме, што дазваляла яму карыстацца ласкамі ад Папы і кардыналаў і дзякуючы чаму ён мог супрацоўнічаць з найлепшымі музычнымі хорамі. У такім асяродку яго геній квітнеў і развіваўся найшмат лепш. Калі яму споўнілася 30 год, ён апублікаў сваю першую кнігу Імшаў (1554), якая была прысвечана Папе Юлію ІІІ. З 1551 па 1555 ён быў дырэктарам Юліанскай Харавой Капліцы. За гэты час ён быў салістам папескага хору, а ў апошні год ён стаў кампазітарам папескай капліцы. Прыход Папы Паўла ІV вярнула больш строгую дысцыпліну ў хор, і Палестрына, як чалавек жанаты вымушаны быў пакінуць сваю пасаду. З 1555 па 1560 ён прцаваў у хоры касцёла Святога Яна ў Латэране, а з 1561 ён працаваў у Санта Марыя Маджорэ на розных музычных пасадах. Яму прапаноўвалі стацца прыслугай імператара Максіміліяна ІІ і Джульельма князя Мантуі, Палестрына заставаўся ў Рыме, і ў 1571 ён вярнуўся ў Юліанскую Капліцу як музычны дырэктар.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Творы Палестрыны дасяжны ў двух поўных выданнях. Яны ўсі вакальныя і амаль цалкам літургічныя, толькі адзінкавыя кнігі прысвечаны свецкаму і духоўнаму мадрыгалу. Ён напісаў 105 Імшаў (ад чатырох да васьмі галасоў), многія з якія з’яўляюцца “падражальнымі” – яны бяруць пачатак з яго ўласных кампазіцый, альбо твораў іншых. Мноства Імшаў базуюцца на спяванні тэнараў, якія па пераменна выкарыстоўваюць сольнае спяванне і паліфанію. Такіх твораў у яго больш за 250, хоць некаторыя творы якія базуюцца на спяванні тэнараў часова змяняюць агульную тэкстуру. Прыкладам яго творчасці можа служыць 29 спяванняў якія заснаваны на Песнях Саламона. Гэта ясяго 63 часткі, 13 з якіх скончаны Ламентацьенам, 12 набажэнстваў, 20 псалмаў і 35 усхваляванняў. Спадчына Палестрыны вялізараная, у больш познія часы яго любіў Бах, ён ніколі не быў запамятваны і заўсёды цаніўся на вышэйшым узроўні музычнага выканання.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Bobillier, Marie, Palestrina (1906; repr. 1974);
  • Cametti, Alberto, Palestrina (1925; repr. 1974);
  • Coates, Henry, Palestrina (1938; repr. 1984);
  • Jeppesen, Knud, Style of Palestrina and the Dissonance, rev. ed. (1970);
  • Reese, Gustave, Music in the Renaissance, 2d ed. (1959);
  • Roche, Jerome, Palestrina (1971)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]