Джавані Сеганціні
| Джавані Сеганціні | |
| Giovanni Segantini | |
Джавані Сеганціні. 1882 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Арка каля Трэнта |
| Дата смерці: |
28 верасня 1899 (41 год) |
| Месца смерці: | |
| Стыль: | |
Джавані Сеганціні (іт. Giovanni Segantini; 15 студзеня 1858, Арка паблізу Трэнта - 28 верасня 1899, на гары Шафберг, Пантрэзіна ў Энгадзіне) — італьянскі мастак-пейзажыст, пісаў карціны ў пуантылісцкай тэхніцы, працаваў у розныя гады ў стылях рэалізму і сімвалізму.
Змест |
Жыццё і творчасць [правіць]
Нарадзіўся ў беднай сям'і. Вучыўся жывапісу ў вячэрняй школе пры Акадэміі ды Брэра ў Мілане. У 1886 годзе вызначаецца з тэматыкай твораў: мастака прывыбліваюць далёкія краявіды з сялянамі і пастухамі, выкананыя пуантылісцкімм «кропкавым» стылем. Яскрава гэта выяўляецца ў «Альпійскім трыпціху», які складаецца з палотнаў «Прырода», «Жыццё», «Смерць». Змест і форма яго карцін паказваюць на значную ўвагу, з якой працаваў мастак пры дэталізацыі малюнка. Неаднаразова звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі: «Вячэрнія гукі» (Ave Maria) (1887, Мершвіл, прыватны збор).
Зварот мастака да сімвалізму адчуваецца перш за ўсё ў яго карціне «Злыя маці». У пазнейшых працах Сеганціні, акрамя сімвалісцкіх элементаў, лёгка адгадваюцца таксама тэндэнцыі югендстылю.
Пахаваны ў вёсцы Малоя. На гранітнай пліце мастака высечана: "Мастацтва і любоў перамагаюць час" (італ. Arte ed amore vincono il tempo).
Галерэя [правіць]
-
Альпійскі трыпціх. Прырода. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
-
Альпійскі трыпціх. Жыццё. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
-
Альпійскі трыпціх. Смерць. 1898-1899. Музей Сеганціні. Санкт-Морыц
-
Злыя маці. 1894. Аўстрыйская галерэя. Вена
-
Альпійскі пейзаж з жанчынай у крыніцы. 1893. Вінтэртур
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Die Welt der Malerei, Köln 1990
- M. Gibson: Symbolismus, Köln 2006
- Asta Scheib: Das shoenste, was ich sah, Hamburg, 2009
- Annie-Paule Quinsac: Segantini : trent’anni di vita artistica europea nei carteggi inediti dell’artista e dei suoi mecenati,Oggiono, Lecco : Cattaneo, 1985;
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джавані Сеганціні
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |