Джала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джала асы з кропляй яду

Джала — агульнаўжывальная назва завостранага органа або часткі цела розных жывёл і раслін, якая выкарыстоўваецца для ўпырсквання атрутнага або пякучага рэчыва пад скуру ахвяры (джаленне) або для нанясення электрычнага ўдару. Праколванне тканак ахвяры джалам адбываецца за кошт яго уласных рухаў, у адрозненне ад іншых органаў, напрыклад зубоў, якія выкарыстоўваюць сілу сківіц або шыпоў, якія выкарыстоўваюць рухі ахвяры.

Заалогія[правіць | правіць зыходнік]

Джала, як правіла, уяўляе сабой завостраны орган, злучаны з залозамі, якія вылучаюць атрутную або пякучую вадкасць і прыстасаваны для нанясення раны шляхам праколвання пакроваў ахвяры. Выкарыстоўваецца як прылада абароны і нападу.

Сярод членістаногіх найбольш распаўсюджана ў насякомых атрада перапончатакрылых: пчол, вос, мурашак, шэршняў. Знаходзіцца ў задняй частцы брушка і ўяўляе сабой перайначаны яйцаклад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]