Джалал Талабані

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Джала́л Талабані́ (нар. красавік 1933 г.), прэзідэнт Ірака7 красавіка 2005 г.), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Іраку — Патрыятычнага Саюза Курдыстану.

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькану, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай Партыі (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 60-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстану. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідэры абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Іраку. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстану і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Іраку.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстану, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Іраку. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстану.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах