Джамбул Джабаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Stamp of Kazakhstan 128.jpg

Джамбул Джабаеў (28 лютага 1846, Сямірэчча, Казахстан22 чэрвеня 1945) — казахскі паэт-акын.

Аўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне народных мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і іншых чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці галоўнае месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхалагічнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю вобразаў.

Дзяржаўная прэмія СССР 1941.

На беларускую мову яго творы перакладалі П. Глебка, М. Танк, А. Жаўрук, А. Зарыцкі, А. Ушакоў.

[правіць] Беларускія пераклады

  • Песні і паэмы. Мн., 1939.

[правіць] Літаратура

  • Джамбул Джабаеў // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах