Джані Марандзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джані Марандзі
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Джан Луіджы Марандзі

Дата нараджэння

11 снежня 1944({{padleft:1944|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:11|2|0}}) (69 гадоў)

Месца нараджэння

Мангідора

Краіна

Італія

Узнагароды

Шаблон:Камандор Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай, з 2001 года

Commons-logo.svg Джані Марандзі на Вікісховішчы

Джані Марандзі (італ.: Gianni Morandi, поўнае імя - Джан Луіджы Марандзі, італ.: Gian Luigi Morandi, нар. 11 снежня 1944, Мангідора, Італія) — італьянскі музыкант, пераможца фестывалю ў Сан-Рэма ў 1987 годзе. Камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джані Моранди нарадзіўся ў 1944 годзе. Першы альбом запісаў у 1963 годзе. Вядомасць яму прынесла песня Andavo a cento all'ora («Я ехаў на ста кіламетрах у гадзіну»). Пік яго папулярнасці прыйшоўся на 1960-я гады. Затым яго папулярнасць крыху знізілася, аднак ён застаўся адным з самых вядомых дзеячаў італьянскага шоу-бізнесу. У 1970 годзе Джані Марандзі прадстаўляў Італію на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй Occhi di ragazza ("Вочы дзяўчыны"), дзе заняў 8-е месца.

У 1972 годзе ўпершыню прымае ўдзел у фестывалі Сан-Рэма. У 1983 годзе мае вялікі поспех у Сан-Рэма з песняй La mia nemica amatissima («Мой самы любімы вораг»). У 1987 годзе 42-гадовы Марандзі займае першае месца на фестывалі Сан-Рэма з песняй Si può dare di più («Можна даць больш»). У 1995 годзе разам з Барбарай Кола заняў на фестывалі Сан-Рэма другое месца з песняй In amore («У любові»). У 2000 годзе Маандзі зноў прыняў удзел у Сан-Рэма і заняў трэцяе месца з песняй Innamorato («Закаханы»).

Джані Марандзі таксама зняўся ў шэрагу фільмаў, у адным з іх («Сіла кахання», La forza dell'amore) - разам са сваёй дачкой Мар'янай.

Усяго запісаў 34 альбома і праспяваў больш за 400 песень. Агульны тыраж прададзеных дыскаў перавысіў 30 мільёнаў. У цяперашні час працягвае актыўную студыйную і гастрольную дзейнасць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]