Джані Радары
| Джані Радары | |
| Gianni Rodari | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
14 красавіка 1980 (59 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
дзіцячы пісьменнік і журналіст |
| Дэбют: |
Кніжка вясёлых вершаў (1950) |
| Прэміі: | |
Джані Радары (іт. Gianni Rodari, 23 кастрычніка 1920, Аменья, Італія — 14 красавіка 1980, Рым, Італія) —вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 г. у маленькім мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі гульні на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапэнгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.
Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 г. увайшоў у фашысцкую партыю, аднак, пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руха Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у Італьянскую камуністычную партыю.
У 1948 г. Родари стаў журналістам у камуністычнай газеце «Уніта» (L’Unita) і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 г. партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 г. Радары апублікаваў першаю складанку вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомы твор «Прыгоды Чыпаліна» (рускі пераклад убачыў свет у 1953 г.). Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.
У 1952 г. упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 г. жаніўся на Марыі Тэрэзе Фэрэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку, Паолу. У 1957 г. Родари здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 1966—1969 г. Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.
У 1970 г. пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ганса Хрысціяна Андэрсана, якая дапамагла яму набыць сусветную вядомасць.
Таксама пісаў вершы, якія дайшлі да рускага чытача ў перакладах Самуіла Маршака.
Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме .
Некаторыя творы [правіць]
- Складанка «Кніжка вясёлых вершаў» (Il libro delle filastrocche, 1950)
- «Навучанне піянеру», (Il manuale del Pionere, 1951)
- «Прыгоды Чыпаліна» (Il Romanzo di Cipollino, 1951; выпушчаныя ў 1957 пад назвай Le avventure di Cipollino)
- Складанка вершаў «Цягнік вершаў» (Il treno delle filastrocche, 1952)
- «Джэльсаміна ў Краіне хлусаў» (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959)
- Складанка «Вершы ў небе і на зямлі» (Filastrocche in cielo e in terra, 1960)
- Складанка «Казкі па тэлефоне» (Favole al telefono, 1960)
- «Джып у тэлевізары» (Gip nel televisore, 1962)
- «Планета навагодніх елак» (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962)
- «Вандраванне Блакітнай Стралы» (La freccia azzurra, 1964)
- «Якія бываюць памылкі» (Il libro degli errori, Torino, Einaudi, 1964)
- Складанка «Торт у небе» (La Torta in cielo, 1966)
- «Як падарожнічаў Джаваніна па мянушцы Гультай» (I viaggi di Giovannino Perdigiorno, 1973)
- «Граматыка фантазіі» (La Grammatica della fantasia, 1973)
- «Жыў-быў двойчы барон Ламберто» (C’era due volte il barone Lamberto, 1978)
- «Бадзяжкі» (Piccoli vagabondi, 1981)
Абраныя аповяды [правіць]
- «Гвідаберта і этрускі»
- «Дзесяць кілаграмаў Месяца»
- «Хата з марозіва»
- «Як Джаваніна пакратаў нос у караля»
- «Ліфт да зорак»
- «Чараўнікі на стадыёне»
- «Міс Сусвет з цёмна- зялёнымі вачамі»
- «Робат, якому захацелася спаць»
- «Сакала, пакала»
- «Уцёклы нос»
- «Сіраніда»
- «Чалавек, які купіў Стакгольм»
- «Чалавек, які жадаў украсці Калізей»
Спасылкі [правіць]
- http://www.rodari.ru/
- http://www.giannirodari.it/
- «Казкі па тэлефоне» аўдыёверсія
- «Прышэльцы і Пізанская вежа»
- Джані Родари. «Прыгода Нуля»
- Джані Родари. «Рыбак з Чефалу»
- Джані Родари. «Таямніца Калізея»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў П'емонце
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Журналісты паводле алфавіту
- Журналісты Італіі
- Пісьменнікі Італіі
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіту
- Казачнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Італіі
- Рэвалюцыянеры Італіі
- Члены Італьянскай камуністычнай партыі
- Лаурэаты прэміі імя Г. Х. Андэрсана