Джодзі Уільямс
Джодзі УІ́ЛЬЯМС (анг. Jody Williams, нар. 9 кастрычніка 1950, Братлебаро, штат Вермонт, ЗША) — амерыканская грамадская дзяячка і выкладчык; заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1997 года.
Біяграфія [правіць]
У 1972 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Універсітэце Вермонта, у 1974 — ступень магістра ў галіне выкладання іспанскай мовы і англійскай ў якасці другой мовы (анг.: English as a Second Language) у вермантскай Школе міжнароднага навучання. У 1984 годзе Школай міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса ёй была прысвоена ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін.
Пасля працы выкладчыкам у Мексіцы, Вялікабрытаніі і Вашынгтоне пачала весці гуманітарную дзейнасць у краінах, якія развіваюцца. 3 1984 адна з каардынатараў Адукацыйнага праекта ў Нікарагуа і Гандурасе. У 1986 заняла пасаду намесніка дырэктара лос-анджэлескай дабрачыннай арганізацыі па аказанні медыцынскай дапамогі ў Сальвадоры.
У 1992 ўзначаліла Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (International Campaign to Ban Landmines), каардынатар Сусветнай кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прадстаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, арганізоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узброеных канфліктаў засталося больш за 110 млн. неабясшкоджаных мін). Вынікам яе намаганняў у 1997 годзе была падпісана Канвенцыя аб забароне вытворчасці і выкарыстання супрацьпяхотных мін (аднак некаторыя краіны, у прыватнасці ЗША, Расія і Кітай, адмовіліся ад падпісання пагаднення). За дзейнасць, накіраваную на забарону і ліквідацыю супрацьпехотных мін, Уільямс і ўзначальвае ёю рух сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру (1997).
У 2003 годзе Уільямс выступіла заўзятым праціўнікам амерыканскай ваеннай кампаніі ў Іраку, за што нават была падвергнутая арышту.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
