Джозеф Блэк
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джозеф Блэк (англ.: Joseph Black; 16 красавіка 1728 года, Бардо, Францыя — 10 лістапада 1799 года, Эдынбург) — шатландскі хімік і фізік, адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі.
Біяграфія [правіць]
Скончыў Эдынбургскі ўніверсітэт (1754).
Адкрыў дыяксід вугляроду (вуглякіслы газ, 1756), існаванне скрытай цеплаты плаўлення і пераўтварэння (1757); увёў паняцце цеплаёмістасці.
Ганаровы член Пецярбургскай АН (1783).
Прафесар універсітэтаў у Глазга (з 1756) і Эдынбургу (1766-1797).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы - Варанец / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 511 с.: іл.