Джозеф Джон Томсан
Сэр Джозеф Джон Томсан (18 снежня 1856 — 30 жніўня 1940) — англійскі фізік, які адкрыў электрон, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1906).
Біяграфія [правіць]
Томсан нарадзіўся ў 1856 г у Чытэм-Хіле (Cheetham Hill) паблізу Манчэстэра. Вывучаў фізіку ў лабараторыі Бальфура Сцюарта ў Оўенс-каледжы ў Манчэстэры, затым ў 1876 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Кембрыджы, дзе правучыўся да 1880. З 1882 г. лектар па матэматыцы ў Trinity Colledge (Кембрыдж). З 1884 замясціў Рэлея, стаўшы прафесарам фізікі на кафедры эксперыментальнай фізікі ў Кембрыджы. У 1882 г. удастоены прэміі Адамса за сачыненне пра рух віхуроў («Treatise on the motion of vortex rings»). У 1890 ажаніўся на Розы Пейджт (Rose Paget), у іх было двое дзяцей.
У 1881 году Дж. Дж. Томсан ўвёў паняцце электрамагнітнай масы, назваўшы гэтак тую частку масы, якая абумоўлена энергіяй электрастатычнага поля зараджанай часціцы. Гэтая праца лічыцца першай працай, у якой абмяркоўваецца сувязь энергіі і масы.
У 1897 адкрыў электрон, за што ў 1906 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы з фармулёўкай «за даследаванні праходжання электрычнасці праз газы». Сын Томсана Джордж Паджэт Томсан (George Paget Thomson, 1892—1975) таксама з часам стаў Нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы — у 1937 годзе за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях.
| Прэзідэнты Каралеўскага таварыства | |
|---|---|
|
Уільям Хагінс (1900) · Джон Стрэт (1905) · Арчыбальд Гейкі (1908) · Уільям Крукс (1913) · Джозеф Томсан (1915) · Чарлз Шэрынгтан (1920) · Эрнэст Рэзерфорд (1925) · Фрэдэрык Хопкінс (1930) · Уільям Брэг (1935) · Генры Дэйл (1940) · Роберт Робінсан (1945) · Эдгар Эдрыян (1950) · Сірыл Хіншэлвуд (1955) · Хоўард Флоры (1960) · Патрык Блэкет (1965) · Алан Ходжкін (1970) · Александэр Тод (1975) · Эндру Хакслі (1980) · Джордж Портэр (1985) · Майкл Ація (1990) · Аарон Клуг (1995) |
|
|
Роберт Мэй (2000) · Марцін Рыс (2005) |
|
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |