Джозеф Конрад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Конрад
Joseph Conrad
Joseph Conrad.PNG
Імя пры нараджэнні:

Юзаф Тэадор Конрад Кажэнёўскі[1]

Дата нараджэння:

3 снежня 1857(1857-12-03)

Месца нараджэння:

Бердычаў,
Кіеўская губерня,
Расійская імперыя

Дата смерці:

3 жніўня 1924(1924-08-03) (66 гадоў)

Месца смерці:

Бішапсборн,
Англія

Грамадзянства:

Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Сцяг Англіі Англія

Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

18951923

Кірунак:

псіхалагічны рэалізм і мадэрнізм

Жанр:

навела, аповесць

Творы ў Вікікрыніцах.

Джозеф Конрад (польск.: Teodor Józef Konrad Korzeniowski; англ.: Joseph Conrad, 3 снежня 1857, Бердычаў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія — брытанскі пісьменнік і публіцыст польскага паходжання, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.

Джозеф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навелістаў[2], хоць ён не размаўляў вольна на англійскай мове да свайго дваццацігоддзя. У будучым гаварыў з заўважным польскім акцэнтам. Пісаў аповесці і навелы, дзеянне большасці з якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаванне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.

Конрад быў майстрам празаічнай стылістыкі, прыўнёс выразна неанглійскую трагічную адчувальнасць у англійскую літаратуру[3]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і персанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.

Зноскі

  1. Joseph Conrad. The secret agent / Martin Seymour-Smith — Penguin Classics, 1990. — С. 1. — ISBN 0140180961.
  2. Morton Dauwen Zabel, «Conrad, Joseph», Encyclopedia Americana, 1986 ed., vol. 7, p. 606.
  3. «Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. 05 August 2009

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]