Джозеф Кітынгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Кітынгер
англ.: Joseph Kittinger
Дата нараджэння 27 ліпеня 1928(1928-07-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2022(2022-12-09)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы ЗША[5]
Званне палкоўнік[d][5]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Скачок Excelsior III

Джозеф Уільям Кітынгер II (27 ліпеня 1928 - 9 снежня 2022) — афіцэр ваенна-паветраных сіл ЗША, вядомы сваім удзелам у праектах Manhigh і Excelsior. Падчас вайны ў В'етнаме быў збіты і захоплены ў палон, у якім прабыў 11 месяцаў.

Ранняе жыццё і ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Тампа, штат Фларыда. У сакавіку 1949 года паступіў на службу ў ВПС ЗША і быў накіраваны ў школу падрыхтоўкі лётчыкаў. Пасля заканчэння трэніровак у сакавіку 1950 атрымаў званне пілота і чын малодшага лейтэнанта. Далейшую службу нёс на авіябазе Рамштайн ў складзе 86-га знішчальна-бамбавальнага крыла. У 1953 быў пераведзены на авіябазу Халаман ў Нью-Мексіка, дзе служыў афіцэрам па бяспецы палётаў, быў інструктарам па выжыванні і метадах катапультавання.

Праект «Эксельсіёр»[правіць | правіць зыходнік]

Першы скачок быў здзейснены з вышыні 23300 метраў 16 лістапада 1959. З-за непаладак стабілізуючы парашут не раскрыўся, і Кітынгер трапіў у штопар. Яго цела круцілася з хуткасцю 120 абаротаў у хвіліну, перагрузкі складалі 22g, і Джозеф страціў прытомнасць. Парашут адкрыўся з дапамогай прыбора аўтаматычнага раскрыцця парашута. 11 снежня ён скокнуў зноў, ужо з вышыні 22760 метраў, за што быў узнагароджаны «Парашутным медалём Леа Стывенса».

16 жніўня 1960 года адбыўся апошні скачок у рамках праекта «Эксельсіёр» з вышыні 31300 метраў. Раскрыўшы тармазны парашут для стабілізацыі, Джозеф Кітынгер падаў 4 хвіліны і 36 секунд, дасягнуўшы хуткасці 988 км/г (або 274 м/с) да адкрыцця асноўнага парашута на вышыні 5500 метраў. Герметычнасць правай пальчаткі была парушаная, і яго рука павялічылася ў памерах у два разы. Гэты скачок атрымаў некалькі рэкордаў: самы высокі скачок са стратастата, самы высокі скачок з парашутам, найбольш доўгае падзенне з тармазным парашутам і найбольшая хуткасць, дасягнутая пры падзенні. Усе гэтыя рэкорды зарэгістраваныя ВПС ЗША, ФАІ іх не прызнае, з-за выкарыстання стабілізуючага парашута падчас скачку.

Зноскі

  1. а б в Goldstein R. Joseph Kittinger, a Record-Setter High in the Skies, Dies at 94 — 2022. — ISSN 0362-4331 Праверана 16 верасня 2023.
  2. а б в Joseph Kittinger Obituary - Altamonte Springs, FLDignity Memorial. Праверана 16 верасня 2023.
  3. Joseph Kittinger, who set longtime parachute record, dies
  4. Joseph Kittinger: highest skydiver for 52 years dies aged 94en
  5. а б в г Veteran Tributes Праверана 16 верасня 2023.
  6. History of Bolles - The Bolles School Праверана 16 верасня 2023.
  7. Knudsen N. Joltin' Joe Kittinger — 2012. Праверана 16 верасня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]