Джозеф Уайтэкер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Уайтэкер
Joseph Whittaker
Дата нараджэння:

1813(1813)

Месца нараджэння:

Брэдсел

Дата смерці:

2 сакавіка 1894(1894-03-02)

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

Батаніка

Джозеф Уайтэкер (англ.: Joseph Whittaker) — брытанскі батанік, які наведаў у 1839 годзе Аўстралію. 300 раслін з той паездкі былі прывезены ў сады К'ю[1], і 2200 засушаных экзэмпляраў — у Музей і мастацкую галерэю Дэрбі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата нараджэння Уайтэкера невядомая. Хрышчоны ён быў 8 лютага 1813 года. Яго бацька, таксама Джозеф, быў чорнарабочым, яго жонку звалі Сара[3].

Паездка ў Аўстралію[правіць | правіць зыходнік]

У 1838 годзе пасада Уйатэкера указваецца як «садоўнік». На службе ў Джорджа Гоўлера, прызначанага другім губернатарам Паўднёвай Аўстраліі, ён разам з сям'ёй Гоўлера і яшчэ сям'ю слугамі адправіўся ў Адэлаіду, куды прыбылі 12 кастрычніка 1838 года. Далей яны здзейснілі чатырохмесячнае падарожжа праз Тэнэрыфэ і Рыа-дэ-Жанэйра[4]. Прыбыўшы на месца, яны выявілі гэтак дрэнныя ўмовы, што садоўніцтва пачало займаць далёка не галоўны прыярытэт[5].

Уайтэкер стаў вядомы за расліны, якія ён збіраў у наваколлях Адэлаіды ў Паўднёвай Аўстраліі ў 1839-40 гадах. Падчас адпачынкаў ён падарожнічаў па розных месцах Паўднёвай Аўстраліі, уключаючы раку Мурэй, раку Торэнс і іншыя месцы, збіраючы гербарый. Уайтэкер быў першым чалавекам, які сур'езна калекцыянаваў расліны Фларо і шэрагу іншых рэгіёнаў[6].

Уайтэкер быў у Аўстраліі 19 месяцаў, пакуль 11 красавіка 1840 года не адплыў на караблі Кэтрын Сцюарт Форбс (Katherine Stuart Forbes) з порта Адэлаіды. Па шляху дадому яго карабель чатырохразова рабіў прыпынкі — на востраве Кенгуру, востраве Святой Алены, Маўрыкіі і востраве Корва Азорскіх астравоў. Уайтэкер збіраў і сушыў расліны і тут, пакуль карабель стаяў у гэтых портах[7].

Жыццё ў Англіі[правіць | правіць зыходнік]

Orchis morio, адна з раслін Уайтэкера ў гербарыі Музея Дэрбі

23 верасня 1840 Уайтэкер вярнуўся ў Англію, і да 1844 года працягваў збор раслін. Яго дзейнасць дасягнула свайго піка ў 1851-52 гадах, мела перапынак каля 1867 года. Ён збіраў у розных частках Дербішыра, але ён часам выязджаў за межы акругі, у тым ліку ў Булуэл, Рыл і Денбі[8].

Да 1846 года ён жыў у Брэдселе ў Дэрбішыры, дзе працаваў настаўнікам у школе для хлопчыкаў[9], фінансуемай сям'ёй Харпер-Кру[10]. Адтуль ён перапісваўся з сэрам Уільямам Дж. Хукерам, дырэктар батанічных садоў К'ю, у спробе абмяняць некаторыя са сваіх аўстралійскіх і звязаных з імі ўзоры для шэрагу кніг па брытанскай батаніцы. Уайтэкер сабраў каля 300 раслін, якія ў канчатковым выніку былі набыты К'ю[1]. У гонар Уайтэкера быў названы від расіцы Drosera whittakeri.

У лютым 1847 Уайтэкер быў абраны членам Батанічнага таварыства ў Лондане. Пасля ён уступіў у Botanical Exchange Club і, нарэшце, у Botanical Locality Record Club. Да 1847 года ён назбіраў досыць батанічнай інфармацыі для публікацыі «спісу рэдкіх раслін, знойдзеных у наваколлях Брэдсела, Дэрбішыр»[11]. Публікацыя ўтрымлівае сумесь рэдкіх і адносна папулярных відаў, і дае добрае ўяўленне пра батанічную разнастайнасць вобласці ў той час.

У канцы 1850-х гадоў Уайтэкеры жылі ў маленькай вёсцы Морлі каля Дэрбі ў Ферыбі Брук. Жонку Джозефа звалі Мэры. Джозеф працягваў выкладаць, прымаючы ў сваіх класах да 12 вучняў, якія ужо, як правіла, скончылі школу, ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў[2]. Тут ён стварыў вялікую калекцыю жывых раслін. Мясцовыя садоўніцкія групы паведамлялі, што ён выгадоўваў больш 1300 розных відаў. У 1864 годзе ён апублікаваў працу пра лакальнае выміранне Cypripedium calceolus[12]. Да 1871 годзе ён ужо быў не настаўнікам, а «сейбітам і фларыстам»[13]. У 1881 годзе ён апісваецца ўжо як «разводчык і фермер», з дзвюма слугамі, якія жывуць у яго доме, і 25-ці гадовым Уільямам Уайтхедам[14], які стаў партнёрам у яго справе[15].

Напрыканцы 1880-х гадоў Уайтэкер дапамог Уільяму Ханту Пэйнтэру ў публікацыі кнігі пра флору Дэрбішыра[16][17].

Уайтэкер памёр 2 сакавіка 1894 года; мемарыяльная гравіраваная латуневая дошка была ўстаноўлена па папулярнай падпісцы ў царкве святога Матфея, дзе ён быў царкоўным старастай і дзе быў пахаваны[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Whittaker, Joseph (1815 - 1894). Australian National Herbarium. Праверана 29 лістапада 2010.
  2. 2,0 2,1 2,2 Kraehenbuehl, DN; Moyes, N (1999). "Joseph Whittaker: early English botanical visitor to South Australia". S. Austral. Nat. 73. (3-4): 44-60 (1999) - illus., col. illus. En Icones. Geog=1 Personalia (WHITTAKER_Joseph_(1813-1894)) (KR, 200003613). 73 (3-4): 44–60. http://kbd.kew.org/kbd/detailedresult.do?id=337651. 
  3. Quarndon Baptism Register 1813-80 D4038/1/2 in Kraehenbuehl and Moyes
  4. The Pestonjee Bomanjee 1838 (Saturday October 13, 1838). Праверана 30 лістапада 2010.
  5. R. Hetherington, Gawler, George (1795—1869), Australian Dictionary of Biography, Online Edition, Copyright 2006, updated continuously, ISSN 1833-7538, published by Australian National University
  6. Kraehenbuehl, D.N. (1986). History of botany in South Australia 1800-1955. Jessop J.P. and Toelken H.R. pp. 33–39. 
  7. Hawker, J C (1899). Early Experiences in South Australia, Adelaide,. 
  8. Herbarium specimens at Derby Museum & Art Gallery
  9. Derby Mercury 11/6/1856 reported ten years service
  10. White's 1857 Directory of Derbyshire. 1857. pp. 179–180. http://www.n.f.wilson.btinternet.co.uk/pdf/172-200.pdf. Retrieved on 2 December 2010. 
  11. Whittaker, J. (1847). "A list of rare plants found in the neighbourhood of Breadsall, Derbyshire". The Phytologist II:: 901–903. 
  12. Cypripedium calceolus. The Flora of Derbyshire. Derby City Council. Праверана 30 лістапада 2010.
  13. Перапіс 1871 года
  14. Перапіс 1881 года
  15. Derby Probate Register 1894 reported in Kraehenbuehl and Moyes
  16. Painter, W.H. 1889 A contribution to the flora of Derbyshire, London
  17. Painter, W.H. 1902 A supplement to a contribution to the flora of Derbyshire